https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі створана айчынная сістэма процідзеяння атакам беспілотнікаў


Аб гэтым паведаміў 31 студзеня старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка.
Падводзячы вынікі 2019 года, кіраўнік Дзяржкамваенпрама адзначыў прарыўныя рэзультаты, дасягнутыя ведамствам. "У рэспубліцы створана айчынная комплексная сістэма процідзеяння атакам з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў - гэта цяпер адна з самых вялікіх пагроз як у ваенным сэнсе, так і ў абароне аб`ектаў крытычнай інфраструктуры", - сказаў ён. Пры гэтым аптымальна прымяняць беларускіх баявых робатаў з агнявымі сродкамі менавіта ў комплекснай сістэме абароны ад маларазмерных лятальных апаратаў.

Сродкі па барацьбе з беспілотнікамі выпускае беларускае прадпрыемства "КБ Радар", яны выклікаюць вялікую цікавасць. "Паводле сусветных прагнозаў, рынак абароны ад беспілотных лятальных апаратаў складае каля $2 млрд. І на гэтым полі працуюць самыя вядомыя сусветныя фірмы, у ліку якіх "КБ Радар", - дадаў Раман Галоўчанка. Вялікая колькасць тэхнікі пастаўлена ўжо на ўзбраенне беларускай арміі, актыўна рэалізуюцца экспартныя кантракты.

"Усім, хто сочыць за сучаснай палітыкай, зразумела, што разварот адбываецца ў бок так званых высокатэхналагічных войнаў. У выпадку ўзнікнення канфліктаў высокай інтэнсіўнасці баявыя аперацыі будуць весціся ва ўсіх асяроддзях: на сушы, у паветры, на моры і ў кіберпрасторы. Таму ўзнікае сітуацыя, пры якой мяркуецца, што асноўным фактарам уздзеяння будзе нанясенне масіраваных ракетна-авіяцыйных удараў разам з маштабным радыёэлектронным падаўленнем. І на першае месца выходзіць сітуацыйная дасведчанасць, магчымасць прыёму і перадачы вялікіх масіваў інфармацыі, у рэальным маштабе часу выкарыстанне яе ва ўсіх сферах кіравання", - расказаў Раман Галоўчанка.

Перад распрацоўшчыкамі ваеннай тэхнікі стаяць вельмі важныя задачы: забяспечыць магчымасць работы ў адзінай інфармацыйна-камунікацыйнай прасторы, прыём і перадачу вялікіх аб`ёмаў даных, гарантаваць работу ва ўмовах масіраванага радыёэлектроннага ўздзеяння. Пры гэтым трэба забяспечваць і своечасовае выяўленне цэлей, іх суправаджэнне, маніторынг, прымяненне дапаможных баявых сістэм.

Сёння пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржкамваенпрама на базе ААТ "АГАТ-сістэмы кіравання" праходзіць пасяджэнне калегіі. На ёй падводзяцца вынікі дзейнасці за 2019 год Дзяржкамваенпрама і арганізацый, што ўваходзяць у яго сістэму. Вызначаны меры і пастаўлены задачы па забеспячэнні іх стабільнага развіцця ў 2020 годзе.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў, міністр абароны Віктар Хрэнін, прадстаўнікі дзяржорганаў, начальнікі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Дзяржкамваенпрама, кіраўнікі арганізацый сістэмы ведамства.

У час калегіі прайшла выстаўка распрацовак, вырабленых арганізацыямі ў 2018-2019 гадах. Прадэманстраваны доследныя, макетныя і натурныя ўзоры, якія паступаюць або плануюцца да паступлення ва Узброеныя Сілы і падраздзяленні міністэрстваў і ведамстваў сілавога блока, а таксама маюць экспартны патэнцыял. Прадстаўлена каля 160 узораў прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння. Сярод іх сістэмы агнявога паражэння, рабатызаваныя комплексы, лёгкая стралковая зброя, колавая лёгкабраніраваная тэхніка рознай камплектацыі, перадавыя распрацоўкі сістэм радыёлакацыі і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, у тым ліку па эфектыўным выяўленні і процідзеянні прымяненню беспілотных лятальных апаратаў.

Сярод навінак станцыі спадарожнікавай сувязі сямейства "Усход" беспілотныя авіяцыйныя комплексы "Квадра 1400" і "Баражыруючая труба" ва ўдарным варыянце, баявая машына РСЗА "Флейта" на базе бронеаўтамабіля "Асілак" SHTS і пункт кіравання на базе машыны "Асілак" АРС-6. Дэманстраваліся комплекс радыёманіторынгу і радыёлакацыі "Купал", мабільны комплекс радыёпеленгавання ВЧ дыяпазону "Валар", радыёстанцыя КВ дыяпазону Р-181-100ВК і палявы камутатар "Карунд-П" (П-195П), трыцыкл, сістэма маніторынгу канцэнтрацыі СО, СО2 і СН4 у крытычных кропках на борце аўтамабіля і іншае.

Аб`ём вытворчасці ў 2019 годзе прамысловай прадукцыі ў сістэме Дзяржкамваенпрама дасягнуў гістарычнага максімуму для ведамства - Br1,4 млрд (109,3 працэнта да ўзроўню 2018 года). Абаронны сектар беларускай эканомікі паставіў на ўзбраенне 11 узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, не лічачы іх мадыфікацый. Дзейнасць абаронных прадпрыемстваў у 2019 годзе садзейнічала пастаўцы ва Узброеныя Сілы Беларусі каля 1,1 тыс. адзінак найноўшых і мадэрнізаваных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, пастаўлены ў войскі каля 12 тыс. адзінак сродкаў індывідуальнай абароны ваеннаслужачых.

31 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.01.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Разное
Просмотров:345
 
Ключевые слова:
Беспилотник Противовоздушная оборона Военпром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме