https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Старшынёй Міждзяржсавета СНД па космасе абралі кіраўніка НАН Беларусі


Кааперацыя краін СНД у касмічных даследаваннях дазволіць паскорыць развіццё гэтай сферы, сказаў старшыня НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
У беларускай сталіцы праходзіць першае пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па космасе краін Садружнасці

Лукашэнка абмеркаваў супрацоўніцтва з кіраўніком "Раскосмаса"
Паводле яго слоў, стварэнне Міждзяржсавета па космасе было ўзгоднена на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Першае пасяджэнне савета праходзіць сёння ў Мінску.

"Гэта гістарычны факт і гістарычны момант", - адзначыў кіраўнік НАН Беларусі.

У рабоце пасяджэння савета прымаюць удзел прадстаўнікі касмічнай галіны Беларусі, Расіі, Казахстана і Арменіі. Міждзяржсавет з`яўляецца адкрытым, да яго могуць далучыцца і іншыя краіны.

"Мы спадзяемся, што і іншыя члены СНД будуць уступаць, і ўжо ёсць дамоўленасці. На першым пасяджэнні мы абмяркуем шэраг праблем", - распавёў Уладзімір Гусакоў.

Плануецца абмеркаваць стварэнне аб`яднанай арбітальнай групоўкі спадарожнікаў, таму што пакуль краіны СНД развівалі гэтую сферу паасобку.

На думку беларускага навукоўца, неабходна скаардынаваць нацыянальныя праграмы па вывучэнні космасу.

"Раней кожная краіна асобна рабіла здымкі з космасу. Цяпер будзе магчымасць абменьвацца інфармацыяй, інтэграваць сістэмы кіравання, апрацоўкі інфармацыі з космасу", - падкрэсліў старшыня прэзідыума НАН Беларусі.

Прычым ён дадаў, што неабходна працаваць у кааперацыі, паколькі гэта павысіць эфектыўнасць. Пакуль у савеце прымаюць удзел чатыры дзяржавы, але магчыма пашырэнне колькасці ўдзельнікаў, яго пасяджэнні будуць праходзіць кожны год, наступнае адбудзецца ў Расіі.

На думку Уладзіміра Гусакова, менавіта расійскі бок з`яўляецца вядучым у сферы асваення космасу. Беларускія навукоўцы актыўна супрацоўнічаюць з калегамі з Расіі.

"Адчуваецца патрэба ў кааперацыі на прасторы былога Савецкага Саюза ў гэтай галіне", - лічыць Уладзімір Гусакоў.

Пры гэтым ён канстатаваў, што краіны, якія стварылі свае аўтаномныя сістэмы, сутыкнуліся з тым, што яны вельмі дарагія.

Першым пытаннем, якое абмяркоўвалася на Міждзяржсавеце, стала абранне яго старшыні. Аднагалосна была падтрымана кандыдатура старшыні прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова.

У працы савета СНД па космасе прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

Мінск, 22 студзеня 2020
Sputnik
 
Дата публикации:22.01.2020
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:35
 
Ключевые слова:
СНГ Космос Кооперация Дистанционное зондирование Земли
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме