На «Саюзе МС-24» 6 красавіка запланавана вяртанне на Зямлю першай касманаўткі Беларусі Марыны Васілеўскай, Героя Расіі, ураджэнца Беларусі Алега Навіцкага і астранаўткі NASA Лорал О’Хары.
«Праведзены работы з пілатуемымі караблямі «Саюз МС-24» і «Саюз МС-25» — замена індывідуальнага рыштунку і ложаментаў у караблях, змена рэжыму нагружэння амартызатараў крэслаў, міжбортавы тэст апаратуры сістэмы збліжэння «Курс-МКП» функцыянальна-грузавага блока «З апаратурай «Курс-НА» карабля Саюз МС-24», — гаворыцца ў паведамленні «Раскосмасу».
Звязда, 29 сакавіка 2024