https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў удзячны кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку за паскарэнне стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза


Аб гэтым ён заявіў 19 сакавіка на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі ў Астане.
Нурсултан Назарбаеў лічыць, што ў тым, што ЕАЭС пачаў функцыянаваць з 1 студзеня 2015 года, ёсць вельмі вялікая заслуга Прэзідэнта Беларусі, які паскараў інтэграцыйныя працэсы.

Прэзідэнт Казахстана таксама звярнуў увагу на важнасць праведзенай у Мінску сустрэчы лідараў "нармандскай чацвёркі". "Добра, што ў Мінску такая сустрэча адбылася, ваша вялікая ў гэтым заслуга, - сказаў Нурсултан Назарбаеў. - Як бы там ні было, але вайна спынілася. Вялікая вайна, кровапраліцце". "Нікому не патрэбна і нам не на карысць гэта канфрантацыя ўнутры", - дадаў ён.

Гаворачы аб двухбаковых адносінах Беларусі і Казахстана, Нурсултан Назарбаеў адзначыў, што тавараабарот паміж дзвюма краінамі не знізіўся. Працуе вялікая колькасць сумесных прадпрыемстваў, дзясяткі зборачных прадпрыемстваў Беларусі ў Казахстане. "Гэту работу мы будзем прадаўжаць", - сказаў Прэзідэнт Казахстана.

Нурсултан Назарбаеў прапанаваў абмеркаваць стан спраў у еўразійскай інтэграцыі, сітуацыю з санкцыямі, а таксама ўкраінскую праблематыку.

19 сакавіка 2015, Астана
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.03.2015
Тематика:ЕАЭС, Разное
Просмотров:733
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Минский формат Беларусь-Казахстан Мытны саюз Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме