https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Украіна аб`явіла «паўзу» ў кантактах з Беларуссю. Што адказаў МЗС?


У Міністэрстве замежных спраў Беларусі па просьбе журналістаў пракаментавалі заяву ўкраінскіх калег аб прыпыненых кантактах з Беларуссю.
«Мы ўважліва азнаёміліся са зместам агучаных у апошнія дні шматлікіх выказванняў кіраўніцтва МЗС Украіны наконт беларускай тэматыкі. Цалкам падзяляем тэзіс аб недапушчальнасці любога ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі. Гэты пастулат непахісны для нас. У той жа час ацэнкі ўзаемадзеяння Беларусі са сваімі саюзнікамі і партнёрамі па інтэграцыйных аб’яднаннях, настойлівыя заклікі да правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў расцэньваем менавіта як спробу ўмяшання ва ўнутраныя справы», — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Атрымліваецца, што кіраўніцтва МЗС Украіны супярэчыць само сабе, адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

«Гэта балюча канстатаваць з улікам таго, што Беларусь ніколі, нават у вельмі няпростыя гады для нашых украінскіх сяброў, не ставіла пад сумненне суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, права самастойнага выбару народам шляхоў свайго развіцця. Нас нельга папракнуць у тым, што мы якім-небудзь чынам удзельнічалі ў распальванні нестабільнасці ва Украіне, ішлі на абмежаванне кантактаў з украінскімі сябрамі на любым узроўні», — сказаў Анатоль Глаз.

«Наадварот, мы падыходзілі і, можам усіх запэўніць, будзем заўсёды вельмі акуратна і ўзважана падыходзіць да супрацоўніцтва з усімі нашымі суседзямі, асабліва з Украінай, каб потым не тлумачыць сваім людзям дапушчаныя памылкі эмоцыямі і геапалітычнай кан’юнктурай», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў прэс-сакратара, як мінімум дзіўным выглядаюць запэўніванні аб неўмяшанні з адначасовым публічным прызнаннем каардынацыі сваёй афіцыйнай пазіцыі з палітычным кіраўніцтвам ЕС і ЗША, аб чым недвухсэнсоўна заявіў міністр замежных спраў Украіны на брыфінгу 28 жніўня.

«На наш погляд, гэта непрыкрыта дэманструе межы самастойнасці ў прыняцці рашэнняў нягледзячы на тое, што нашы краіны звязваюць, як было ўсё ж такі адзначана кіраўніком МЗС Украіны, глыбокія адносіны на ўсіх узроўнях, дыктуемыя перш за ўсё меркаваннямі добрасуседства і кроўнай блізкасці», — заўважыў Анатоль Глаз.

«Беларусь не ставіла дыялог з Украінай на так званую паўзу — гэта ж не проста націсканне кнопкі на прайгравальніку. Гэта канкрэтны ўрон для цесных шматгранных адносін дзвюх суседніх дзяржаў. Адказнасць за магчымыя наступствы гэтага кроку ўскладзена цалкам на ўкраінскі бок, а таксама, як мы бачым, на яе больш старшых знешнепалітычных партнёраў», — падкрэсліў прэс-сакратар.

Ён заявіў аб гатоўнасці беларускага боку да прадаўжэння супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях і ў тым аб’ёме, да якога гатовы Украіна і яе дружалюбны братэрскі народ.

«Беларуская дзяржава не дапусціць паўтарэння сітуацыі, калі наш лёс будзе вырашацца за мяжой. Беларусы, як ніякі іншы народ, добра засвоілі ўрокі, якія нам зрабіла гісторыя. У цяперашніх абставінах рэпутацыя незалежнай і суверэннай дзяржавы будуецца на вывераных, аб’ектыўных і самастойных рашэннях у інтарэсах уласнага народа і стабільнасці ў рэгіёне, а не на амбіцыях і спробах ісці за трэндамі», — рэзюмаваў Анатоль Глаз.

Звязда, 28 жніўня 2020
 
Дата публикации:28.08.2020
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:364
 
Ключевые слова:
Украина Майдан Цветные революции Товарооборот Санкции США Евросоюз Суверенитет Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме