https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Супрацоўнікі генконсульства Польшчы ў Брэсце арганізавалі спробу ўцёкаў з Беларусі падазраванага ў смяротным ДТЗ


Смяротная аварыя адбылася перад Новым годам, вечарам 30 снежня.
Як расказаў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Руслан Зармаеў, 22-гадовы грамадзянін Польшчы Пшэміслаў Збуцкі, кіруючы аўтацягніком «Вольва», рухаўся па трасе «Брэст-Мінск-Мяжа РФ». На 160-м км аўтадарогі пры перастраенні аўтацягніка ў левую крайнюю паласу руху адбылося сутыкненне з аўтамабілем Lada Granta, які рухаўся ў спадарожным напрамку, пад кіраваннем 29-гадовай жыхаркі Жабінкі.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажыры легкавога аўтамабіля дзве маладыя жанчыны, адной з якіх 31 год, другой — 35, ад атрыманых траўм памерлі на месцы. Кіроўца 1992 года нараджэння дастаўлена ў Івацэвіцкую бальніцу з пераломам рукі і чэрапна-мазгавой траўмай. Машына ў таго боку, на які наехала польская фура, была літаральна сплясканая ў блін. 

Па факце ДТЗ была ўзуджана крымінальная справа. Да падазраванага Пшэміслава Збуцкага была прыменена мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе часовага абмежавання права на выезд з Рэспублікі Беларусь, аб чым яму даведзена ў пісьмовай форме — пад роспіс. Бацька — Яраслаў Януш Збуцкі — сумесна з іншаземцам — прызнаны сведкам па крымінальнай справе.

Але ўвечары 3 студзеня няўдалы кіроўца разам са сваім бацькам заехаў у пункт пропуску «Брэст» на рэйсавым аўтобусе Санкт-Пецярбург-Варшава. Мужчыны мелі намер пакінуць краіну. Пры правядзенні пагранічнага кантролю было выяўлена, што маладому чалавеку абмежаваны выезд з Беларусі. Сам замежнік заявіў, што нібыта не ведае пра прычыну гэтай забароны, расказаў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта ў Антон Бычкоўскі. Пасля, калі высветлілася ў чым падазраваецца парушальнік, малады чалавек прызнаўся, што з выездам у Польшчу яму дапамаглі супрацоўнікі польскага генконсульства ў Беларусі. «Яны набылі яму білет да месца жыхарства ў Польшчы, прывезлі на аўтавакзал і суправадзілі да аўтобуса», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік ДПК.

Замежны грамадзянін перададзены супрацоўнікам Следчага камітэта для далейшага разбіральніцтва. А дзеянні польскіх дыпламатаў атрымалі адэкватную рэакцыю ад беларускага знешнепалітычнага ведамства. 

У міністэрства замежных спраў быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, які назваў тое, што здарылася, «абуральным выпадкам». «Намі дакладна ўстаноўлена, што спробу ўцёкаў ініцыявалі і арганізавалі супрацоўнікі генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце, — заявіў прэс-сакратар МЗС  — Больш за тое, рабілі гэта свядома, разумеючы і абгрунтаванасць абмежаванняў на выезд для падазраванага і тое, што ў выніку ДТЗ два чалавекі загінулі».

Па сутнасці, супрацоўнікі польскага консульства наўмысна штурхалі свайго грамадзяніна на парушэнне беларускага заканадаўства і выракалі яго на наступны міжнародны вышук у сувязі з ДТЗ, якое прывяло да смерці людзей, звярнуў увагу Анатоль Глаз. «Цалкам прадказальна, што такія „добрыя парады“ і „добрыя паслугі“ падставілі грамадзяніна Польшчы пад змяненне меры стрымання», — падкрэсліў ён.

Прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што такія дзеянні супрацоўнікаў генконсульства Польшчы прама парушаюць палажэнні Венскіх канвенцый аб дыпламатычных і консульскіх зносінах і парушаюць беларускае заканадаўства — гэтак жа, як парушалі б і законы любой іншай краіны.

«Яны таксама не паддаюцца разуменню з пункту гледжання высокага звання консула або дыпламата. Па сутнасці, гэта службовая асоба, якая заклікана быць прыкладам законнасці і якая мае права, напрыклад, наведваць закрытыя або пенітэнцыярныя ўстановы. І гэтая службовая асоба сама свядома парушае закон. Тым больш што ў дадзеным выпадку размова аб гібелі людзей», — дадаў Анатоль Глаз.

У беларускім МЗС выказалі надзею, што здарэнне — адзінкавы выпадак, які не характарызуе працу знешнепалітычнага ведамства Польшчы ў цэлым.

«Разам з тым мы не бачым магчымасці для прадаўжэння работы гэтага консульскага супрацоўніка на тэрыторыі Беларусі. Аб інцыдэнце мы праінфармуем нашых замежных партнёраў. Разлічваем, што нашымі польскімі калегамі будуць зроблены адпаведныя вывады», — рэзюмаваў дыпламат.

Звязда, 5 студзеня 2022
 
Дата публикации:05.01.2022
Тематика:Транспорт, Дипломатия
Просмотров:326
 
Ключевые слова:
Польша Консульство Дорожно-транспортное присшествие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме