https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выставу ў памяць аб трагедыі ў Хатыні адкрылі ў Хельсінкі


У Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Хельсінкі адбылося адкрыццё выставы «Хатынская трагедыя. 80 гадоў болю, смутку і памяці», паведамляе пасольства Беларусі ў Фінляндыі.
Экспазіцыя падрыхтавана сумесна з Нацыянальным архівам Беларусі і дзяржаўным мемарыяльным комплексам «Хатынь». На выставе прадстаўлены фатаграфіі розных гадоў, якія адлюстроўваюць памяць аб мірных жыхарах — ахвярах нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і ўнікальныя дакументальныя сведчанні злачынстваў, учыненых акупантамі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Удзел у адкрыцці выставы прынялі паслы Беларусі, Расіі і Казахстана ў Фінляндыі, прадстаўнікі Расійскага цэнтра навукі і культуры, суайчыннікі, якія пражываюць у Фінляндыі.

Падчас мерапрыемства таксама была прэзентаваная кніга «Генацыд беларускага народа. Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы і дакументы», падрыхтаваная Генеральнай пракуратурай Беларусі. 

Пасол Беларусі ў Фінляндыі Аляксей Самасуеў падкрэсліў важнасць захавання памяці аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны і недапушчэння скажэння гістарычнай праўды. «Слова „Хатынь“ набатам гучыць у сэрцах кожнага беларуса, расіяніна, суайчыннікаў. Хатынь памятаюць ва ўсім свеце», — адзначыў беларускі дыпламат.

Звязда, 23 сакавіка 2023
 
Дата публикации:23.03.2023
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:235
 
Ключевые слова:
Финляндия Выставка Хатынь Геноцид белорусского народа Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме