https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францыска з гадавінай урачыстага пачатку пантыфікату


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ва ўсім свеце Вас ведаюць як добрага і мудрага чалавека, які клапоціцца аб распаўсюджванні вечных хрысціянскіх ідэалаў міру, разумення і любові. Сёння Ваша дзейнасць набывае рэдкую каштоўнасць і значнасць як для каталіцкай паствы, так і для розных канфесій. Поўнасцю згодны з Вашымі нядаўнімі словамі, што цяпер вельмі важныя заснаваныя на павазе даверныя кантакты, якія выступаюць бар`ерам ад нянавісці, насілля і несправядлівасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адносіны Беларусі і Святога Прастола з`яўляюцца яркім узорам такога супрацоўніцтва.

"Спадзяюся, наш прыклад дапаможа іншым зразумець, што гэта самы эфектыўны шлях узаемадзеяння. Не націскам, навязваннем чужой волі і бачання, пагрозамі, а толькі канструктыўным дыялогам, раўнапраўнымі адносінамі, уменнем пачуць партнёра можна дабіцца беспрэцэдэнтных вынікаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

13 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.03.2024
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:137
 
Ключевые слова:
Папа Римский Ватикан Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме