https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У МЗС расказалі, ці ёсць масавы ад`езд еўрапейскіх паслоў з Беларусі


Прэс-сакратар міністэрства адзначыў, што наяўнасць паслоў іншых дзяржаў у рэспубліцы вельмі важная для развіцця эканамічных сувязей.
Амбасадары краін Еўрасаюза не пакідаюць масава Беларусь нават на фоне пагаршэння стасункаў, заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз у эфіры тэлеканала ОНТ.

Ён паведаміў, што зараз у Беларусі няма прадстаўніка Еўрасаюза і некалькіх еўрапейскіх паслоў. Астатнія дыппрадстаўніцтвы на ўзроўні паслоў працуюць у краіне.

"Гэта значыць, ні аб якім масавым зыходзе размова не ідзе", – падкрэсліў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

Дыпламат адзначыў, што Беларусь – гэта адкрытая і прыязная краіна, а наяўнасць паслоў іншых дзяржаў у рэспубліцы вельмі важная для развіцця эканамічных сувязей.

Але пасол, паводле яго слоў, павінен працаваць у рамках Венскай канвенцыі, і яго асноўная задача – развіваць дружалюбныя адносіны і ўзаемадзеянне з той краінай, дзе ён знаходзіцца.

Калі ж у кіраўнікоў замежных дыпмісій іншыя мэты ці калі перад імі іх ставяць, як, напрыклад, "прасоўваць дэмакратыю, быць наглядчыкам за правамі чалавека, парушаць заканадаўства ў любой праяве, даваць ацэнкі праваахоўнай і судовай сістэме", – то гэта, паводле слоў Глаза, – зусім не паслы, а "новы сінтэтычны выраз заходняга бачання дыпламатычнай працы".

Ён падкрэсліў, што ні адна краіна свету, якая паважае сябе суверэнная, з такім бачаннем дыпламатычнай працы згодна не будзе і тым больш не стане трываць гэта.

Не зусім прыстойныя паводзіны шведскіх дыпламатаў

Прэс-сакратар МЗС таксама пракаментаваў паводзіны шведскіх дыпламатаў, якія, паводле яго слоў, павялі сябе ў Мінску не зусім прыстойна. Размова ідзе аб сітуацыі з двума беларусамі, якія амаль два гады хаваліся ў будынку пасольства гэтай краіны ад крымінальнага пераследу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў падчас акцыі апазіцыі ў 2020 годзе.

"Наконт Кузнечыкаў (прозвішча мужчын), нешта мне падказвае, што гэтая гісторыя не скончана. Мы валодаем інфармацыяй аб не зусім прыстойных паводзінах дыпламатаў у бягучай сітуацыі. Не буду забягаць наперад, але думаю, будзе вельмі цікава", – заявіў Глаз.

Дыпламат дадаў, што беларускі бок мае фота-, відэаматэрыялы, як гэтымі мужчынамі "наносіліся ўдары міліцыянеру". "Гэта караецца, даволі жорстка караецца, у тым ліку ў паўночнаеўрапейскіх краінах", – падкрэсліў прэс-сакратар.

Мінск, 8 ліпеня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:08.07.2022
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:922
 
Ключевые слова:
Посольство Представительство Швеция Кузнечики Беспорядки Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме