https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка наведаў у Кіеве фінальны матч Еўра-2012


Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем наведаў 1 ліпеня ў Кіеве фінальны матч чэмпіянату Еўропы па футболе паміж зборнымі Іспаніі і Італіі.
Гульня, на якую прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч запрасіў калег з краін былога СССР, завяршылася з лікам 4:0 на карысць іспанцаў. Мяркуючы па фотаздымках са стадыёна, Лукашэнка і яго сын сядзелі паміж прэзідэнтамі Арменіі і Грузіі, злева ад армянскага кіраўніка Сержа Саргсяна знаходзіўся прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі, зносіны Лукашэнкі з калегамі з іншых краін праходзілі ў ложы і кулуарах. "На жаль, дзякуючы УЕФА мы маем толькі тыя здымкі, якія маем. Зносіны прэзідэнтаў засталіся па-за кадрам", — сказаў Лёгкі.

Паводле інфармацыі ўкраінскага выдання "Комментарии", з ложы прэсы фатаграфаваць VIP-ложу забараняла ахова стадыёна, а сам фінальны матч праходзіў пад шум верталёта, які патруляваў транспартны перыметр вакол арэны.

Прэс-служба прэзідэнта Украіны 2 ліпеня паведаміла пра афіцыйныя сустрэчы Януковіча толькі з Саргсянам і Рахмонам. Інфармацыя аб зносінах з беларускім кіраўніком на сайтах кіраўнікоў Арменіі і Грузіі таксама пакуль адсутнічае. Як адзначае польская "Газета выборча", украінцы пасадзілі Лукашэнку на супрацьлеглы ад еўрапейскіх лідараў канец ВІП-ложы.

Напярэдадні фіналу Еўра-2012 польскі прэм`ер-міністр Дональд Туск, каментуючы прыезд на гульню Лукашэнкі, заявіў: "Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, як і іншыя еўрапейскія высокашаноўныя госці на фінале Еўра-2012, знойдуць адпаведную форму паводзін, нават калі гэта будзе няпроста. Тое, што свет думае аб сітуацыі ў Беларусі, з`яўляецца нязручнасцю для Лукашэнкі. Дзе б ён ні з`явіўся, няхай яму будзе сорамна. Гэтым разам няхай яму будзе сорамна на стадыёне ў Кіеве".

У сваю чаргу, намеснік старшыні камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях знешняй палітыкі Тарас Чарнавіл адзначыў, што беларускаму кіраўніку не варта "лішні раз маячыць у Кіеве", тым больш што Лукашэнка дагэтуль не прынёс прабачэнні ўладам Украіны за зняважлівае абвінавачанне ва "ўшывасці".

Украінскія праваабарончыя арганізацыі 29 чэрвеня заклікалі лідараў іншых дзяржаў, дыпламатаў і кіраўнікоў міжнародных арганізацый не глядзець фінал Еўра-2012 разам з Лукашэнкам.

Раніцай 1 ліпеня ў Кіеве супраць візіту Лукашэнкі пратэставалі актывісткі руху Femen — тыя, хто ў снежні 2011 года былі затрыманыя і збітыя ў Беларусі невядомымі пасля правядзення акцыі пратэсту каля будынка КДБ.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
2 ліпеня 2012
 
Дата публикации:02.07.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1940
 
Ключевые слова:
Футбол Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме