https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прыняцце Саветам ААН па правах чалавека ініцыяванай Еўрасаюзам рэзалюцыі па Беларусі сведчыць аб тым, што еўрапейскія краіны працягваюць выкарыстоўваць праваабарончую тэматыку ў якасці інструмента палітычнага маніпулявання і націску


Так Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаментавала прыняцце 5 ліпеня рэзалюцыі СПЧ.
Беларускі бок не будзе супрацоўнічаць са спецдакладчыкам ААН па Беларусі, заяўляюць у МЗС.

"Заканамерна тое, што, нягледзячы на ўсе намаганні ініцыятараў рэзалюцыі, большасць дзяржаў — членаў СПЧ — 25 з 47 — не падтрымалі гэтую рэзалюцыю (22 прагаласавалі за, 5 — супраць, 20 — устрымаліся. — БелаПАН.), — гаворыцца ў заяве МЗС. — Беларусь катэгарычна адхіляе гэтую рэзалюцыю як палітычна матываваную, якая не мае нічога агульнага з заахвочваннем правоў чалавека. Беларускі бок таксама не прызнае мандат спецыяльнага дакладчыка СПЧ па Беларусі, які ствараецца гэтай рэзалюцыяй, і не будзе з ім супрацоўнічаць".

Пры гэтым у МЗС адзначаюць: "Прызнаючы важнасць міжнародных механізмаў назірання за становішчам спраў у галіне правоў чалавека, Беларусь паслядоўна выступае за транспарэнтнасць, аб`ектыўнасць і невыбіральнасць як асноўныя прынцыпы ў працы гэтых універсальных структур".

Нагадаем, у рэзалюцыі ўтрымліваецца заклік да беларускіх уладаў "неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітзняволеных", правесці "поўнае і транспарэнтнае расследаванне ўсіх паведамленняў аб прымяненні катаванняў і негуманным абыходжанні з палітзняволенымі", "неадкладна спыніць практыку адміністрацыйных затрыманняў прадстаўнікоў апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, журналістаў і праваабаронцаў і не перашкаджаць іх свабоднаму перамяшчэнню, у тым ліку выездам за межы краіны".

Дакумент заклікае афіцыйны Мінск выканаць усе рэкамендацыі, што ўтрымліваюцца ў дакладзе вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб сітуацыі ў Беларусі, які быў прэзентаваны падчас сесіі СПЧ у Жэневе.

Рэзалюцыя таксама ўтрымлівае заклік да беларускага ўрада аб паўнавартасным супрацоўніцтве са спецдакладчыкам, даванні яму ўсёй неабходнай інфармацыі і магчымасцяў наведаць краіну.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2012
 
Дата публикации:06.07.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1873
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Резолюция Европарламента Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме