https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кэтрын Эштан лічыць неабходным вярнуць паслоў краін ЕС у Мінск на працягу тыдня


Паслы краін Еўрасаюза павінны вярнуцца ў Мінск на працягу тыдня, да правядзення ў Бруселі 23 сакавіка пасяджэння Савета міністраў замежных спраў ЕС.
Такую думку выказала вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 15 сакавіка на нарадзе па знешняй палітыцы ЕС, перадае агенцтва Франс Прэс са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Бруселі.

Як паведамлялася раней, 23 сакавіка Савет міністраў ЕС можа прыняць новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Размова ідзе пра санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама супраць тых, хто "падтрымлівае або з`яўляецца бенефіцыярам рэжыму Лукашэнкі".

Нагадаем, 15 сакавіка, у МЗС Беларусі заявілі: пытанне аб вяртанні паслоў беларускія ўлады плануюць разглядаць пасля 23 сакавіка. Каментуючы журналістам інфармацыю пра тое, што ЕС нібыта гатовы прыняць рашэнне аб вяртанні сваіх паслоў у Мінск, намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына сказала: "У нас няма такой інфармацыі. Аднак, разважаючы цвяроза, пра якое вяртанне еўрапейскіх паслоў сёння можа ісці гаворка, калі сам Еўрасаюз не стамляецца пагражаць нам увядзеннем новых санкцый 23 сакавіка? Давайце спачатку дачакаемся гэтай даты, а ўжо потым мы будзем вызначацца, у тым ліку і адносна вяртання паслоў".

Паслы краін ЕС пакінулі Мінск у канцы лютага — пачатку сакавіка. Прычынай для дыпламатычнага канфлікту стала прынятае 27 лютага Саветам міністраў замежных спраў ЕС рашэнне пашырыць спіс неўязных у краіны Еўрасаюза прадстаўнікоў беларускай дзяржавы.

28 лютага беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку "выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый". У адказ на гэта ўсе краіны ЕС адклікалі сваіх паслоў з Мінска.

2 сакавіка на саміце ў Бруселі лідары краін Еўрасаюза віталі рашэнне Савета ЕС пашырыць спіс асоб, да якіх прымяняюцца візавыя і эканамічныя санкцыі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека. Удзельнікі саміту заклікалі Савет ЕС прыняць "далейшыя меры" ў гэтым кірунку.

БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2012
 
Дата публикации:16.03.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2303
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме