https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Штаты пасольстваў краін Еўрапейскага саюза ў Беларусі могуць быць скарочаны да консульскага ўзроўню


Пра гэта паведаміў польскі еўрапарламентарый Яцак Пратасевіч 19 сакавіка ў інтэрв`ю радыё RMF FM.
Цяжка ўявіць, што пасля прывядзення ў выкананне смяротных прыгавораў у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ў польска-беларускіх адносінах "наступіць вясна", сказаў Пратасевіч. "Трагічнае, шакіруючае і незразумелае рашэнне Лукашэнкі паказала, што ён не зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Захадам", — заявіў еўрапарламентарый.

Пратасевіч чакае, што на працягу найбліжэйшага тыдня міністры замежных спраў ЕС прымуць рашэнне аб санкцыях у дачыненні да Беларусі. У гэтым выпадку "паслы не вернуцца ў Мінск, і можа наступіць нават скарачэнне цяперашняга штату пасольстваў да консульскага ўзроўню", заявіў ён.

Паслы краін ЕС пакінулі Мінск у канцы лютага — пачатку сакавіка. Прычынай для дыпламатычнага канфлікту стала прынятае 27 лютага Саветам міністраў замежных спраў ЕС рашэнне пашырыць спіс неўязных у краіны Еўрасаюза прадстаўнікоў беларускай дзяржавы (зараз у ім больш за 200 прозвішчаў).

28 лютага беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку "выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый". У Мінск для кансультацый былі адкліканы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўрасаюзе Андрэй Еўдачэнка і пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. У адказ краіны ЕС адклікалі сваіх паслоў з Мінска.

15 сакавіка на закрытай нарадзе ў Бруселі вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан выказала меркаванне, што еўрапейскія паслы павінны вярнуцца ў Мінск на працягу тыдня, да правядзення ў Бруселі пасяджэння Савета міністраў Еўрасаюза. Пра гэта паведаміла агенцтва Франс Прэс са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў Бруселі.

На пасяджэнні Савета міністраў, якое пройдзе 23 сакавіка, могуць быць уведзены санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі, адказных за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама супраць тых, хто "падтрымлівае або з`яўляецца бенефіцыярам рэжыму Лукашэнкі".

Каментуючы БелаПАН гэту інфармацыю, прэс-сакратар Эштан Мая Качыянчыч адзначыла: "Нашы паслы выконваюць ключавую функцыю ў Беларусі як каналы камунікацыі і інфармацыі, і мы застаемся прыхільныя адзінаму і скаардынаванаму падыходу да пытання аб іх вяртанні. Яны вернуцца, калі час для гэтага будзе прыдатным".

У сваю чаргу ў МЗС Беларусі заявілі: пытанне аб вяртанні паслоў беларускія ўлады плануюць разглядаць пасля 23 сакавіка. "Разважаючы цвяроза, пра якое вяртанне еўрапейскіх паслоў сёння можа ісці гаворка, калі сам Еўрасаюз не стамляецца пагражаць нам увядзеннем новых санкцый 23 сакавіка? Давайце спачатку дачакаемся гэтай даты, а ўжо потым мы будзем вызначацца, у тым ліку і адносна вяртання паслоў", — сказала 15 сакавіка намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2012
 
Дата публикации:19.03.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2198
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Посольства Евросоюза Взрыв в минском метро Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме