https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь — Eўрасаюз


Цяпер не самы прыдатны момант абмяркоўваць з ЕС аблягчэнне візавага рэжыму, лічыць пасол Беларусі ў ФРГ.
"Не самы прыдатны момант абмяркоўваць з Еўрасаюзам аблягчэнне візавага рэжыму, калі больш чым 200 беларускіх чыноўнікаў не могуць нават выехаць на Захад", — заявіў 21 мая беларускі пасол у ФРГ Андрэй Гіро падчас дыскусіі ў бундэстагу, прысвечанай палітыцы Германіі і ЕС адносна Беларусі.

Як паведаміла удзельніца дыскусіі, эксперт Германскага фонду Маршала (ЗША) Марына Рахлей, беларускі дыпламат раскрытыкаваў двайныя стандарты ў еўрапейскай палітыцы, абмежаваны ўдзел Беларусі ў палітыцы Усходняга партнёрства, а таксама той факт, што дыялог аб мадэрнізацыі адносінаў Беларусі і ЕС стартаваў без удзелу прадстаўнікоў беларускай улады. Пасол падкрэсліў, што Мінск "зацікаўлены ў дыялогу з Захадам і ніколі ад яго не адмаўляўся".

У сваю чаргу кіраўнік аддзела Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ЕС Гунар Віганд нагадаў, што аблягчэнне візавага рэжыму і зніжэнне кошту віз стала б магчыма для "мільёнаў беларусаў". Аднак пакуль беларускія ўлады не даюць адказу на прапанову, зробленую год таму (у чэрвені 2011 года), асобныя краіны ЕС пайшлі на гэты крок у двухбаковым парадку ў рамках заканадаўства, адзначыў еўрачыноўнік.

Прадстаўнік Бруселя згадзіўся з тым, што рэалізацыя працэсу мадэрнізацыі немагчыма без удзелу ўрада Беларусі. У рамках дыялогу ЕС з дапамогай грамадзянскай супольнасці Беларусі карэкціруе прамежкавы план двухбаковага супрацоўніцтва ў гэтай галіне, які быў гатовы два гады таму.

Віганд звярнуў увагу на "дакладнасць фармулёвак ЕС". Так, каб Брусель пачаў перагляд уведзеных санкцый, неабходна "вызваліць і рэабілітаваць астатніх дзевяць палітзняволеных". "Гэтыя крокі дапамогуць нам нармалізаваць адносіны. Каб палепшыць іх, патрэбен прагрэс у галіне асноўных правоў і свабод", — указаў дыпламат.

Упаўнаважаная МЗС ФРГ па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі Патрыцыя Флор выказала занепакоенасць станам здароўя зняволеных Мікалая Статкевіча і Сяргея Каваленкі. Пры гэтым яна адзначыла "адсутнасць эскалацыі з боку Мінска". "Хачу падкрэсліць, што ўмовы, на якіх магчымая нармалізацыя адносінаў, вядомыя і дыскусіі не падлягаюць", — заявіла Флор.

Райнер Лінднер, кіраўнік Германска-беларускага таварыства і выканаўчы дырэктар Усходняга камітэта нямецкай эканомікі, указаў на "сігналы з Мінска пра гатоўнасць ісці насустрач Еўропе". Ён таксама паведаміў, што правядзенне традыцыйнага Мінскага форуму восенню 2012 года пакуль не плануецца, але калі сітуацыя ў краіне будзе мяняцца, гэтае рашэнне можа быць перагледжанае.

Эксперт Германскага фонду Маршала Ёрг Форбрыг параўнаў наяўную сітуацыю з летам 2008 года, калі беларускія ўлады таксама ўстрымліваліся ад эскалацыі адносінаў і абяцалі вызваліць усіх палітзняволеных. Ён адзначыў зладжанасць дзеянняў краін ЕС пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ў фарміраванні інструментаў уздзеяння на сітуацыю ў краіне. Пры гэтым Форбрыг засцярог ад паўтарэння памылак чатырохгадовай даўніны.

Дыскусія была арганізаваная Нямецка-беларускім таварыствам. У ёй таксама ўзялі ўдзел дэпутаты бундэстага Ута Цапф і Карл-Георг Вельман.

Варта адзначыць, што беларускі пасол не быў афіцыйна запрошаны на дыскусію. Між тым, дыскусія была пазітыўна ацэненая ўдзельнікамі за адкрытасць і ўдзел у ёй кіраўніка беларускага пасольства.

БелаПАН
Берлін, 22 мая 2012
 
Дата публикации:22.05.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2141
 
Ключевые слова:
Визовый режим Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме