https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка чакае ад Захаду канкрэтных крокаў


"Мяч на іх баку, гэта маё цвёрдае перакананне. Таму чакаць зноў гэтай гульні на старых інструментах па старых нотах я не збіраюся", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 24 мая з дакладам міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава.
"Я ўсё больш чую заяў пра тое, што еўрапейскія дыпламаты тут чакаюць нейкай амністыі, зноў вядуць гаворку пра палітзняволеных і гэтак далей. Я адразу хачу публічна сказаць, што да гэтай тэмы я больш не вяртаюся. Я ўсё сказаў публічна і раней, у пасланні беларускаму народу і парламенту. Сваю пазіцыю я не бачу падстаў на гэты момант мяняць", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Ён даручыў міністру замежных спраў трымацца курсу нармалізацыі адносінаў з заходнімі партнёрамі, але пры няўхільным захаванні нацыянальных інтарэсаў.

Лукашэнка і Мартынаў, паведамляе прэс-служба, абмеркавалі "змястоўнае напаўненне афіцыйнага візіту прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які плануе прыехаць у Беларусь 31 мая".

"Мяне цікавяць новыя кірункі супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, каб мы маглі іх сур`ёзна абмеркаваць", — заявіў Лукашэнка, нагадаўшы, што раней ён ужо даручаў прэм`ер-міністру Міхаілу Мясніковічу прапрацаваць гэтыя кірункі.

Беларускі кіраўнік закрануў тэму магчымага структурнага рэфармавання МЗС у частцы ўзмацнення знешняга гандлю. "Я ўжо пра гэта казаў. Знешнеэканамічная дзейнасць у плане нарматыўна-прававой базы — гэта добра, але нам зараз вельмі неабходна ўмацняць знешні гандаль. Ці прапрацоўваецца гэта пытанне і як вы на яго глядзіце?" — пацікавіўся Лукашэнка ў Мартынава.

Той у сваю чаргу прэзентаваў даклад з аглядам асноўных кірункаў знешнепалітычнай дзейнасці і будучых мерапрыемстваў.

"Мы працягваем сур`ёзна і актыўна працаваць над шматвектарнасцю нашай палітыкі, і наступныя тыдні і месяцы будуць добрай дэманстрацыяй менавіта такога шматвектарнага падыходу, характэрнага для Беларусі", — цытуе кіраўніка МЗС прэс-служба прэзідэнта.

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні развіцця стасункаў з азіяцкімі і лацінаамерыканскімі дзяржавамі. Лукашэнка даў шэраг даручэнняў аб падрыхтоўцы і змястоўнай частцы шэрагу яго візітаў у гэтыя рэгіёны.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 мая 2012
 
Дата публикации:24.05.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2266
 
Ключевые слова:
Посольства Беларусь-Евросоюз Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме