https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ЕС уключыць у спіс неўязных яшчэ 21 беларускага чыноўніка


Такая дамоўленасць дасягнута 27 лютага на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі, паведамляе агенцтва Франс Прэс са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.
Еўрасаюз дадасць у спіс неўязных яшчэ 21 беларускага чыноўніка

Паводле інфармацыі крыніцы, у спіс асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя і фінансавыя санкцыі ЕС, будуць дададзены прадстаўнікі праваахоўных органаў і судоў, адказныя за затрыманні і асуджэнне апанентаў рэжыму.

Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд на тэрыторыю краін ЕС і замарожванне актываў, калі такія ёсць.

Нагадаем, на пасяджэнні 10 лютага Савет Еўрасаюза прыняў пастанову, якая пашырае магчымасці прымянення санкцый у дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, датычных да парушэнняў асноўных правоў і свабод.

"Прынятыя папраўкі пашыраюць крытэрыі для прымянення абмежавальных мер і замарожвання актываў, — гаварылася ў паведамленні прэс-службы савета. — Згодна з дакументам, такія санкцыі могуць быць прыменены да асобы, адказнай за сур`ёзныя парушэнні правоў чалавека або рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі, а таксама асобаў і прадпрыемстваў, якія атрымліваюць выгаду або падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі".

Палітычнае рашэнне аб візавых і эканамічных санкцыях у дачыненні да Беларусі было прынята Саветам ЕС 31 студзеня 2011 года ў Бруселі, калі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека ў ходзе прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах ЕС павінны быць замарожаны.

Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Потым Савет ЕС неаднаразова пашыраў гэты пералік, і цяпер уезд у ЕС забаронены больш чым 200 беларускім чыноўнікам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разглядаецца магчымасць уключэння ў спіс яшчэ 135 беларускіх чыноўнікаў.

Тэма еўрапейскіх санкцый цяпер актыўна абмяркоўваецца ўнутры Беларусі. Падставай стала ініцыятыва арганізацыі "Офіс за дэмакратычную Беларусь", якая лічыць, што спіс неўязных трэба перагледзець і ўдакладніць крытэрыі ўнясення ў яго. Многія ў Беларусі рэзка раскрытыкавалі ініцыятыву "Офіса за дэмакратычную Беларусь".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2012
 
Дата публикации:27.02.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2355
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме