https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ізраіль спыніў кантакты з Радай ААН па правах чалавека


Ізраіль абвясьціў, што перарывае працоўныя адносіны з Радай ААН па правах чалавека — пасьля таго, як рада пачала праверкі захаваньня правоў чалавека ў габрэйскіх паселішчах на акупаваных тэрыторыях Усходняга берагу ракі Ярдан.
Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Ізраіля абвясьціў аб гэтым рашэньні сёньня. Ён адзначыў, што прадстаўнікам Рады ААН ня будзе дазволена ўехаць на тэрыторыю Ізраіля.

Рада ААН па правах чалавека на мінулым тыдні асудзіла пашырэньне ізраільскіх паселішчаў на Ўсходнім беразе Ярдану і ва Ўсходнім Ерусаліме і вырашыла накіраваць туды экспэртаў для вывучэньня сытуацыі.

На тэрыторыях Усходняга берагу і ва Ўсходнім Ерусаліме, акупаваных Ізраілем у 1967 годзе, цяпер жывуць каля паўмільёна ізраільцаў і два з паловай мільёна палестынцаў.

Радыё Свабода
26 сакавіка 2012
 
Дата публикации:26.03.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1517
 
Ключевые слова:
Израиль-ООН Восточный Иерусалим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме