https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Шарэпка: Падчас свайго старшынства ў ЕС Польшча рабіла ўсё, каб беларускае пытанне знаходзілася ў цэнтры ўвагі


22 снежня ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя пасла Польшчы ў Беларусі Лешака Шарэпкі, на якой ён падвёў папярэднія вынікі старшынства сваёй краіны ў Еўрасаюзе.
Паводле слоў дыпламата, гэты перыяд быў ускладнены як мінімум дзвюма сур`ёзнымі праблемамі. Першая з іх — крызіс еўразоны. "Так сталася, што Польшча не з`яўляецца членам еўразоны, — адзначыў Шарэпка, — таму нам было складана ў поўнай меры браць удзел у дэбатах пра будучыню еўразоны". Другой праблемай кіраўнік дыпмісіі назваў падзеі ў Паўночнай Афрыцы, так званую "арабскую вясну".

Сярод поспехаў польскага старшынства пасол назваў інтэнсіфікацыю збліжэння з Еўрасаюзам Харватыі і Ісландыі, якія выказалі імкненне стаць членамі ЕС, правядзенне саміта Усходняга партнёрства, перамоў аб больш цеснай інтэграцыі з Украінай, падрыхтоўку пакета з шасці дакументаў, звязаных з умацаваннем фінансавай дысцыпліны ў Еўрасаюзе, падпісанне пагаднення з Расіяй аб малым прыгранічным руху з Калінінградскай вобласцю. Гаворачы пра перспектывы заключэння аналагічнага дакумента з Беларуссю, Шарэпка адзначыў: "Польскі бок завяршыў сваю частку яго падрыхтоўкі яшчэ ў верасні мінулага года, але, як я гляджу на тэмпы, мы, напэўна, з Расіяй хутчэй дасягнем выніку, чым з Беларуссю".

Дыпламат падкрэсліў, што ў палітычных пытаннях у адносінах з Беларуссю за час польскага старшынства ў ЕС поспехаў дасягнута не было. "Становішча не надта памянялася з таго моманту, як мы пачалі старшынства (1 ліпеня 2011 года. — БелаПАН.), — сказаў Шарэпка. — Быў перыяд, калі здалося, што на беларускія ўлады паўплывалі нашы аргументы, і яны пачалі выпускаць палітзняволеных, але цяпер працэс спыніўся". Пасол нагадаў, што Беларусь адмовілася ад удзелу ў саміце Усходняга партнёрства, які праходзіў у Варшаве ў канцы верасня.

Дыпламат падкрэсліў, што падчас свайго старшынства ў Еўрасаюзе Польшча рабіла ўсё, каб беларускае пытанне знаходзілася ў цэнтры ўвагі ЕС, а таксама старалася актыўна падтрымліваць дыялог з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

У той жа час, "калі ў палітычным вымярэнні прагрэсу не было, то ў культурным — назіралася актыўнае супрацоўніцтва". Паводле слоў дыпламата, польскі бок рэалізаваў за час свайго старшынства ў ЕС праграму са 120 мерапрыемстваў у сферы культуры.

БелаПАН
22 снежня 2011 
 
Дата публикации:22.12.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2535
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме