https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спіс беларускіх чыноўнікаў, неўязных у ЕС, папоўнілі два прозвішчы


Савет Еўрасаюза 16 снежня ўхваліў пашырэнне санкцый супраць Беларусі ў адказ на пераслед прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.
"Савет дабавіў двух асоб, якія маюць дачыненне да суда над праваабаронцам Алесем Бяляцкім, у спіс тых, у каго замарожаны актывы і каму забаронены ўезд у ЕС. У выніку колькасць такіх асобаў дасягнула 210", — паведамляе прэс-служба Савета ЕС, не называючы прозвішчы гэтых людзей.

Такім чынам ЕС вырашыў узмацніць "абмежавальныя меры" ў дачыненні да "асоб, адказных за працяг рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі".

Нагадаем, 24 лістапада суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў праваабаронцу Алеся Бяляцкага вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Працэс вёў суддзя Сяргей Бандарэнка. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў пракурор Уладзімір Сайкоўскі.

16 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол старшыні ЕС Польшчы Лешак Шарэпка паведаміў, што Еўрасаюз разглядае магчымасць унясення новых прозвішчаў у спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў.

Нагадаем, палітычнае рашэнне аб размарозцы візавых і эканамічных санкцый адносна Беларусі было прынята Саветам ЕС 31 студзеня ў Бруселі, калі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека ў ходзе прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах ЕС павінны быць замарожаныя. Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Потым Савет ЕС неаднаразова пашыраў гэты пералік.

БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2011

 
Дата публикации:16.12.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2751
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Алесь Беляцкий Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме