https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Украіны не задаволена тым, што ў Беларусі не вядзецца расследаванне інцыдэнту з актывісткамі Femen


Пра гэта заявіў 27 снежня на брыфінгу ў Кіеве дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі ўкраінскага МЗС Алег Валошын.
МЗС Украіны не задаволена тым, што ў Беларусі не вядзецца расследаванне інцыдэнту з актывісткамі Femen.

Аднак, цытуе Валошына УНІАН, "падстаў у нечым абвінавачваць афіцыйную беларускую ўладу, апрача таго, што на тэрыторыі гэтай краіны ёсць факты бандытызму, мы не можам, таму што факты бандытызму маюць месца і на тэрыторыі Украіны".

"Афіцыйнага расследавання мы не будзем патрабаваць, бо афіцыйнага расследавання патрабуюць толькі тады, калі ёсць дакладныя факты, якія сведчаць аб тым, што афіцыйныя органы ўлады маюць дачыненне да парушэння правоў", — сказаў Валошын.

Ён зазначыў, што прадстаўніцы Femen не падавалі адпаведных зваротаў да беларускіх уладаў, і ў гэтай сітуацыі таксама няма сэнсу выстаўляць ноту пратэсту.

Разам з тым Валошын зазначыў: па дыпламатычных каналах МЗС Украіны ўсё ж хоча атрымаць інфармацыю, што менавіта адбылося. Але "нейкай юрыдычнай вытворчасці няма", дадаў прадстаўнік МЗС.

Нагадаем, раней былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны ў інтэрв`ю выданню "Зеркало недели" заявіў, што афіцыйны Кіеў павінен быў больш рашуча адрэагаваць на інцыдэнт з актывісткамі Femen у Беларусі.

Прадстаўніцы арганізацыі Femen Іна Шаўчэнка, Аляксандра Нямчынава і Аксана Шачко правялі раніцай 19 снежня перформанс каля будынка КДБ у Мінску. Агаліўшыся па пояс, дзяўчаты на працягу некалькіх хвілін трымалі плакаты з надпісамі Freedom to political prisoners ("Свабоду палітычным зняволеным") і "Жыве Беларусь!". Гэты ж лозунг "Жыве Беларусь!" яны скандавалі. Акцыя была прымеркавана да гадавіны разгону апазіцыйнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, удзельнікі якой былі не згодныя з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Вечарам невядомыя людзі затрымалі дзяўчат на Усходнім аўтавакзале Мінска, адкуль яны планавалі адправіцца ў Гомель. Паводле слоў актывістак Femen, пры затрыманні ў іх адабралі мабільныя тэлефоны і дакументы. Затым іх вывезлі ў лес, дзе пагражалі і ўсяляк здзекаваліся, прымушалі распранацца дагала, аблілі галовы зялёнкай, абрэзалі валасы, прымушалі трымаць плакаты з фашысцкай свастыкай. Усё гэта здымалася на відэакамеру. Украінкі сцвярджаюць, што іх выкінулі з машыны голымі ў лесе, адкуль яны, блукаючы, дабраліся да найбліжэйшай вёскі Бекі ў Ельскім раёне, дзе звярнуліся па дапамогу да мясцовых жыхароў.

Потым дзяўчаты былі затрыманы мясцовай міліцыяй і дастаўлены ў Ельскі РАУС на той падставе, што знаходзіліся ў памежнай зоне без дакументаў. Іх вазілі на медагляд у мясцовую бальніцу.

Прыблізна а першай гадзіне 21 снежня ў Ельскі РАУС прыбыў з Мінска консул Украіны. Дзяўчат перадалі на радзіму цераз пункт пропуску "Новая Рудня".

У той жа дзень на брыфінгу ў Кіеве актывісткі заявілі, што яны маюць намер працягваць свае акцыі ў Беларусі.

БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2011
 
Дата публикации:27.12.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2767
 
Ключевые слова:
Femen в Беларуси Провокация Украина-Беларусь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме