https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дональд Туск: Заходняя дапамога Беларусі пры выкананні шэрагу ўмоў можа нават перавысіць 9 млрд. долараў


Заходняя дапамога Беларусі пры выкананні ёю шэрагу ўмоў можа нават перавысіць 9 млрд. долараў, заявіў 9 кастрычніка ў Варшаве прэм`ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Каментуючы БелаПАН выказванні Аляксандра Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі 7 кастрычніка пра тое, што абяцаныя Беларусі 9 млрд. долараў — "гэта толькі вутка", Туск сказаў: "Я ўпэўнены ў тым, што пасля нашых кансультацый з большасцю кіраўнікоў дэмакратычнага свету дапамога Беларусі можа нават перавысіць 9 млрд. долараў". Пры гэтым польскі прэм`ер падкрэсліў, што такая дапамога магчыма толькі ў выпадку выканання ўмоў адносна захавання правоў чалавека, дэмакратычных свабод і правядзення свабодных выбараў.

Пасля галасавання на адным з участкаў Варшавы па выбарах у польскі сейм, Туск, які з`яўляецца лідарам партыі "Грамадзянская платформа", выказаў надзею, што "Беларусь таксама дачакаецца свабодных і справядлівых выбараў — такіх, як у Польшчы".

Як раней паведамляў БелаПАН, 30 верасня на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў саміту Усходняга партнёрства ў Варшаве прэм`ер-міністр Польшчы, якая старшынюе ў ЕС, заявіў, што Еўрасаюз гатовы выдзеліць Беларусі да 9 млрд. долараў на правядзенне рэформ у выпадку выканання пэўных умоў: вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных, дыялог з апазіцыяй і правядзенне свабодных выбараў.

7 кастрычніка ў Мінску на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх СМІ Лукашэнка назваў гэта "вуткай". "Калі б яны мне паабяцалі, я б падумаў, што яны звар`яцелі. Хто ж табе возьме і дасць 9 мільярдаў? Нават калі гэта крэдыт, то мы яшчэ падумаем. Калі пад 6-7% — гэта непрымальна, а 5 і ніжэй — наўрад ці нехта дасць. А як кітайцы пад 2-2,5%, то гэта рэдкасць", — сказаў ён.

Паводле яго слоў, гэта "проста была вутка, разлічаная, што вось вы тут, беларусы, Лукашэнку кланяецеся, трымаеце, а калі б яго выкінулі, то 9 млрд. адразу далі б".

"Ніхто нікому проста так не дасць. Дзеля нас жа амерыканцы гэтыя 9 млрд. долараў не надрукуюць. А калі і дадуць каму-небудзь, то пад нешта, і потым возьмуць не 9 млрд., а 12, а то і больш. Паверце мне: я ўжо сутыкаўся з такімі шарлатанамі, якія абяцалі, а калі да справы дойдзе, ніякіх мільярдаў", — заявіў Лукашэнка.

Аляксандр Класкоўскі, БелаПАН
Варшава, 9 кастрычніка 2011

 
Дата публикации:09.10.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:2739
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме