https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЕС - Беларусь


Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі не ўводзіць у дзеянне новыя законапраекты, якія носяць рэпрэсіўны характар.
"З вялікім неспакоем мы прымаем да ведама зацверджаны ў беларускім парламенце праект паправак да закона аб грамадскіх арганізацыях, нацэлены на міжнародную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі", — заявіла БелаПАН Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Яна адзначыла, што новы законапраект "падразумявае далейшае ўзмацненне абмежаванняў на дзейнасць у краіне грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі, якія ўжо дзейнічаюць у цяжкіх умовах і з`яўляюцца аб`ектам абмежавальных правілаў рэгістрацыі".

Прэс-сакратар таксама нагадала, што на мінулым тыдні беларускі парламент прыняў папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах, якія абмяжоўваюць правы грамадзян Беларусі на свабоду выказвання і сходаў.

"Мы таксама занепакоеныя цяперашнім разглядам законапраекта аб органах дзяржаўнай бяспекі, які можа пашырыць рэпрэсіўныя паўнамоцтвы КДБ", — сказала Качыянчыч.

"ЕС заклікае Беларусь не ўводзіць у дзеянне гэтыя тры законапраекты, улічваючы, што яны сталі б сур`ёзным крокам назад у сферы правоў чалавека і вяршэнства закона ў Беларусі. Мы працягнем сачыць за сітуацыяй і гатовыя да адпаведных дзеянняў", — заявіла прэс-сакратар Кэтрын Эштан.

Папраўкі ў заканадаўства, якія рэгулююць правядзенне масавых мерапрыемстваў, а таксама грамадска-палітычную дзейнасць у краіне, былі прынятыя ў першы ж дзень працы асенняй сесіі, вечарам 3 кастрычніка, пры адсутнасці СМІ.

Згодна з новым заканадаўствам, любыя грамадскія пратэсты без дазволу ўлад забароненыя, а замежнае фінансаванне НДА становіцца крымінальна каральным злачынствам.

Законапраект аб унясенні змяненняў у закон аб органах дзяржбяспекі, які пакуль толькі ўнесены на разгляд парламента, значна пашырае правы супрацоўнікаў спецслужбаў, у тым ліку дазваляе бесперашкоднае пранікненне ў любы час сутак у жылыя і офісныя памяшканні, прымяненне фізічнай сілы і спецсродкаў.

Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных НДА і праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі ўлады адмяніць рэпрэсіўныя законапраекты, якія, паводле іх ацэнкі, "накіраваныя на запалохванне беларускай грамадскасці, ставяць пад пагрозу вяртанне краіны на шлях нармальнага развіцця і заганяе яе ў становішча самаізаляцыі".

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:14.10.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2726
 
Ключевые слова:
Законодательство Беларусь-Евросоюз Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме