https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


18-я сесія Савета па правах чалавека ААН


Улады Беларусі рэкамендуюць ЕС не ўмешваацца ў палітычную барацьбу ў іншых краінах.
Улады Беларусі рэкамендуюць Еўрасаюзу не ўмешвацца ў палітычную барацьбу ў іншых краінах. З такой заявай выступіў 22 верасня прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў падчас дэбатаў у межах 18-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая праходзіць з 12 па 30 верасня.

Паводле звестак прэс-службы Савета па правах чалавека ААН, Хвастоў выказаў удзячнасць краінам, якія падтрымалі Беларусь падчас гэтых дэбатаў. Што тычыцца ЕС, то, як заявіў прадстаўнік афіцыйнага Мінска, "у свабодным свеце ніхто не можа ўказваць людзям, як яны павінны жыць і куды рухацца".

Хвастоў таксама падкрэсліў: улады Беларусі будуць дабівацца таго, каб пытанне аб сітуацыі ў краіне было знятае з парадку дня Савета ААН па правах чалавека. Паводле яго слоў, незадаволенасць прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі з`яўляецца ўмяшаннем ва ўнутраныя справы краіны, а абмеркаванне беларускага пытання паказала "ўсе дэфекты" Савета па правах чалавека.

У сваю чаргу, прадстаўнік офіса вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Кюнг-ва Канг падчас дэбатаў зазначыла, што абнадзеена заявамі беларускага боку адносна гатоўнасці працягваць супрацоўніцтва з офісам вярхоўнага камісара. Разам з тым, падкрэсліла яна, у сувязі з рэкамендацыямі, зробленымі ў дакладзе, Беларусь павінна прадэманстраваць рэальныя крокі па пераглядзе заканадаўства, каб прывесці яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

Шэраг краін, у прыватнасці Карэйская Народная Дэмакратычная Рэспубліка (Паўночная Карэя) і Сірыя, асудзілі прадстаўлены даклад і заявілі, што палітычна матываваныя даклады прывядуць толькі да пагаршэння адносінаў паміж краінамі.

Прадстаўнікі краін ЕС выказалі сваю занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і, у прыватнасці, наяўнасцю ў краіне палітзняволеных. Апрача таго, яны выказалі заклапочанасць сітуацыяй з затрыманнем праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Пасля завяршэння дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі Савет па правах чалавека пачаў абмеркаванне сітуацыі з правамі чалавека ў свеце. 23 верасня дыскусія працягнецца.

Як раней паведамляў БелаПАН, 20 верасня падчас сесіі Савета па правах чалавека ААН быў заслуханы даклад вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб сітуацыі ў Беларусі. Сутнасць зводзілася да таго, што сітуацыя з правамі чалавека пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года пагоршылася. У дакуменце ўтрымліваўся шэраг рэкамендацый ураду Беларусі. Галоўная рэкамендацыя — без прамаруджвання і без усякіх умоў вызваліць палітычных апанентаў, дэмакратычных актывістаў і журналістаў, якія не бралі ўдзел ні ў якіх насільных акцыях.

Пасля прадстаўлення даклада Хвастоў заявіў, што Беларусь не згодная з высновамі Еўрасаюза і офіса вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прэзентаванымі ў чэрвеньскай рэзалюцыі, якія паказваюць Беларусь як краіну, дзе ёсць істотныя парушэнні правоў чалавека. Як сцвярджае Хвастоў, "рэзалюцыя па Беларусі не мае нічога агульнага з рэальнай сітуацыяй у краіне і была створана з мэтай звяржэння беларускага ўрада".

Размова ідзе пра рэзалюцыю, прынятую 17 чэрвеня гэтага года на 17-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, у якой былі асуджаныя дзеянні ўладаў Беларусі "па дэстабілізацыі сітуацыі з правамі чалавека" на працягу апошніх шасці месяцаў. Праект рэзалюцыі, вылучаны дэлегацыяй Еўрасаюза, падтрымалі Канада, Нарвегія, ЗША, Швейцарыя, Паўднёвая Карэя, Японія і большасць лацінаамерыканскіх краін — членаў савета, а таксама дэлегацыі Габона, Замбіі, Іарданіі, Маўрыкія, Мальдзіваў і Уругвая. Супраць прыняцця рэзалюцыі ў адносінах да Беларусі прагаласавалі Кітай, Куба, Расія, Нігерыя і Эквадор.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 верасня 2011
 
Дата публикации:23.09.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3051
 
Ключевые слова:
Экспорт демократии Права человека Сессия ООН Резолюция по Беларуси Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме