https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС Беларусі: Санкцыі ЗША наносяць урон найперш амерыканскім бізнесменам


МЗС Беларусі расцэньвае дзеянні Міністэрства фінансаў ЗША як "яшчэ адну ўпушчаную амерыканскім бокам магчымасць праявіць здаровы сэнс і сысці з канфрантацыйнага трэка" ў беларуска-амерыканскіх адносінах. Так пракаментаваў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных увядзенне Злучанымі Штатамі новых санкцый да беларускіх прадпрыемстваў.
"На жаль, дзеянні адміністрацыі ЗША абмежаваныя састарэлымі санкцыйнымі клішэ, якія заводзяць у тупік", — заявіў Савіных. На думку прэс-сакратара, "ва ўмовах нарастаючага фінансавага і бюджэтнага крызісу, які ўзмацняецца крызісам даверу амерыканскага грамадства да ўлады, Вашынгтон працягвае прыняцце мер, якія наносяць найперш урон інтарэсам амерыканскім бізнесменаў, якія выгадна супрацоўнічаюць з беларускімі вытворцамі".

Беларускі бок пакідае за сабой права на прыняцце адэкватных мер у адказ, падкрэсліваецца ў каментарыі.

Нагадаем, 11 жніўня ЗША ўвялі дадатковыя, новыя эканамічныя санкцыі да чатырох буйных беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў: вытворцы аўтамабільных шын ААТ "Белшына", вытворцы ўгнаенняў "Гродна Азот", вытворцы валокнаў ААТ "Гродна Хімвалакно", а таксама буйнога нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ААТ "Нафтан".

"Санкцыі ЗША не накіраваныя супраць беларускага народа", — падкрэсліваецца ў заяве офіса прэс-сакратара Дзярждэпартамент Злучаных Штатаў.

"Аб намеры ўвесці дадатковыя санкцыі прэзідэнт Абама аб`явіў 27 мая ў адказ на няспыннае ўтрыманне ў турме палітычных зняволеных, а таксама пераслед палітычных актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Новыя санкцыі ўводзяцца ў дапаўненне да абмежавання на ўезд, замарожвання актываў і іншых санкцый, аб`яўленых 31 студзеня. Гэтыя меры накіраваныя супраць асоб, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, якія адбыліся за прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня", — падкрэсліваецца ў заяве Дзярждэпа.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 жніўня 2011
 
Дата публикации:12.08.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:3435
 
Ключевые слова:
Экономика Санкции США Беларусь-США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме