https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС Літвы распрацуе інструкцыю для літоўскіх ведамстваў, якія атрымліваюць "далікатныя запыты" з-за мяжы


Міністэрства замежных спраў Літвы падрыхтуе пісьмовую інструкцыю для літоўскіх ведамстваў, якія атрымліваюць "далікатныя запыты" з-за мяжы.
Аб гэтым паведаміла журналістам віцэ-міністр замежных спраў Літвы Аста Скайсгірытэ Ляўшкене 9 жніўня ў Вільнюсе пасля пазачарговага пасяджэння міжнароднага камітэта літоўскага сейма, на якім абмяркоўваўся скандал з выдачай Мінюстам Літвы ўладам Беларусі інфармацыі аб банкаўскіх рахунках беларускіх апазіцыянераў.

Вось ужо некалькі гадоў у Літве "дзейнічаюць нефармальныя працэдуры, каб пазбягаць падобных пастак", піша інфармацыйны партал Delfi. "З 2008 года існуе традыцыя, калі любая ўстанова, якая атрымала далікатны запыт з-за мяжы, кансультуецца з МЗС. І МЗС раіць: дзейнічайце так ці інакш у адным або іншым выпадку. У гэтым выпадку, на жаль, такога запыту (з Мінюста) не было", — паведаміла Ляўшкене.

Нагадаем, 6 жніўня МЗС Літвы заявіла, што рэкамендавала літоўскім ведамствам не падаваць Беларусі інфармацыю, якую можна выкарыстаць супраць апазіцыі.  "Па ініцыятыве МЗС у чэрвені і ліпені былі арганізаваныя міжведамасныя нарады на беларускую тэму, на якіх абмяркоўвалася, як абараніць асоб, звязаных з беларускай апазіцыяй. Ледзь атрымаўшы сігналы аб магчымым выкарыстанні інструментаў прававой дапамогі супраць членаў грамадзянскай супольнасці, МЗС звярнулася ў іншыя літоўскія ўстановы з просьбай не падаваць Беларусі падобную інфармацыю, якая магла б быць выкарыстаная для пераследу апазіцыі", — гаварылася ў заяве.

У сваю чаргу, міністр юстыцыі Літвы Рэмігіюс Шімашус заявіў журналістам: "Можа быць, і былі нейкія нарады, але Міністэрства юстыцыі не інфармавалася аб гэтым і нічога аб гэтым не ведае". Ён выказаў шкадаванне наконт таго, што знешнепалітычнае ведамства Літвы "не патурбавалася інфармаваць Міністэрства юстыцыі аб тым, што ёсць зона рызыкі, звязаная з прадастаўленнем прававой дапамогі і што ў цэлым на ўсе запыты Беларусі трэба глядзець спецыфічна".

Няўзгодненасць літоўскіх ведамстваў пацягнула за сабой арышт 4 жніўня ў Мінску вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. На падставе атрыманай ад Мінюста Літвы інфармацыі аб банкаўскім рахунку Бяляцкага дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі інкрымінуе праваабаронцу ўхіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Беларускія праваабаронцы, вымушаныя працаваць у сябе на радзіме нелегальна ў сілу спецыфікі дзейных законаў, сцвярджаюць, што сродкі, якія паступаюць на іх рахункі ў літоўскіх банках, выкарыстоўваліся для аказання дапамогі рэпрэсаваным грамадзянам і іх сем`ям.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2011

 
Дата публикации:10.08.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:3006
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Литва Финансовые расследования Правовая помощь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме