https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ангела Меркель плануе абмеркаваць з Дзмітрыем Мядзведзевым сітуацыю ў Беларусі


Сітуацыя ў Беларусі будзе адной з тэм расійска-германскіх кансультацый на вышэйшым узроўні, якія пройдуць у Гановеры 18—19 ліпеня. Паводле інфармацыі крыніц, блізкіх да ўрада ФРГ, Берлін паспрабуе пераканаць Маскву аказаць сумесны націск на афіцыйны Мінск, паведамляе Польскае агенцтва друку PAP.
13-ы раўнд расійска-германскіх міждзяржаўных кансультацый з удзелам канцлера ФРГ Ангелы Меркель і прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева пачнецца сёння вечарам.

Як паведаміў журналістам прадстаўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі, які пажадаў застацца неназваным, удзельнікі кансультацый абмяркуюць "магчымасць аказання сумеснага націску на прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку з мэтай вызвалення палітзняволеных". Расійскія лідары, паводле меркавання нямецкага боку, маглі б выкарыстаць свае кантакты з урадам Лукашэнкі, каб даць зразумець: яго падыход да правоў чалавека і дэмакратыі — "няправільны шлях", падкрэсліла крыніца.

У цэлым расійска-германскія перамовы закрануць шырокі спектр тэм: эканамічнага супрацоўніцтва, крызісу ў зоне еўра, унутранай палітыкі, у тым ліку пытання пра допуск назіральнікаў на выбары ў Дзярждуму і прэзідэнцкія выбары ў Расіі. Кансультацыі таксама закрануць актуальныя міжнародныя праблемы — такія, напрыклад, як сітуацыя ў Паўночнай Афрыцы і міратворчы працэс на Блізкім Усходзе.

Паводле вынікаў сустрэчы ў Гановеры чакаецца падпісанне некалькіх пагадненняў.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2011
 
Дата публикации:18.07.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:2666
 
Ключевые слова:
Россия-Германия Кризис в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме