https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пасланцы Кадафі прыбываюць у Маскву


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустракаецца ў Маскве са спэцыяльным прадстаўніком генэральнага сакратара ААН Абдулом Ілахам Хатыбам.
Прадстаўнікі лібійскіх уладаў прыбываюць сёньня ў Маскву, дзе сустрэнуцца зь кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым.

Напярэдадні Лаўроў паведаміў, што некалькі тыдняў таму аб прыёме ў Маскве да расейскіх уладаў зьвярнуліся прадстаўнікі абодвух бакоў канфлікту ў Лібіі, а таксама спэцыяльны прадстаўнік генэральнага сакратара ААН Абдул Ілах Хатыб.

Сустрэча з Хатыбам адбылася ў панядзелак. Дэлегацыя ўраду паўстанцаў у Бэнгазі "з тэхнічных прычынаў" свой візыт адклала, паведаміў расейскі МЗС.

Крэмль выказаў гатовасьць пасярэднічаць ва ўрэгуляваньні ваеннага канфлікту ў Лібіі. У прыватнасьці Лаўроў заявіў, што Расея будзе настойваць "на неадкладным выкананьні галоўнага патрабаваньня Рады бясьпекі ААН аб тым, што лібійскія ўлады павінны пазьбягаць любых дзеяньняў, якія прыводзяць да ахвяраў сярод мірнага насельніцтва."

Радыё Свабода
17 траўня 2011
 
Дата публикации:17.05.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2329
 
Ключевые слова:
Война в Ливии Цветные революции Интервенция НАТО Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме