https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фэрэнц Контра пракаментаваў публікацыю кампрамату на жонку


Амбасадар Вугоршчыны ў Беларусі Фэрэнц Контра пракаментаваў з’яўленне ў інтэрнэце кампрамату на ягоную жонку Іну Контра. Выступаючы на прэс-канферэнцыі, амбасадар заявіў, што скандал закранае іхнае прыватнае жыццё, але ён адначасова звязаны з актыўнасцю людзей, якім магла не падабацца дзейнасць Вугоршчыны як старшыні Еўразвязу.
“Мая жонка – дарослы чалавек, яна мае права сустракацца з кім заўгодна, калі заўгодна і пры якіх заўгодна абставінах. Нікому ніякай справы да гэтага няма”, – сказаў Контра.

“Што да другога боку медаля, я хацеў бы задаваць толькі пытанні – і, можа быць, з вашаю дапамогаю знайсці адказы, – заявіў ён. – Скажыце, калі ласка: хто ў Беларусі мае магчымасць некалькі месяцаў сачыць за дыпламатам, здымаць ягоныя перамяшчэнні ўдзень і ўначы схаванаю камераю – на вуліцы, у рэстарацыі ды ў прыватнай кватэры? Хто ў Беларусі мае магчымасць праслухоўваць мабільныя тэлефоны дыпламатаў? Хто мае людскія рэсурсы на тое, каб паехаць за дыпламатам за мяжу і здымаць у аэрапорце схаванаю камераю? Каму ўсё гэта выгадна?”

Дыпламат выказаў меркаванне, што гэта можа быць выгадна людзям, якім не падабалася дзейнасць Вугоршчыны як старшыні Еўразвязу і яе функцыі прадстаўніка ЕЗ у правах чалавека.

Контра звярнуў увагу журналістаў на артыкул 29 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных дачыненнях, у якім гаворыцца: “Асоба дыпламатычнага агента недатыкальная… Дзяржава прабывання абавязаная ставіцца да яго з належнаю павагаю і рабіць усе належныя захады для папярэджання якіх-небудзь замахаў на ягоную асобу, свабоду або годнасць”. Ён таксама адзначыў, што, згодна з артыкулам 37 той жа канвенцыі, гэта датычыцца і членаў сем’яў дыпламатаў.

Контра запэўніў людзей, “якія гэты кампрамат злілі на расійскія сайты”, што сваю жонку і сям’ю ён будзе абараняць, “чаго б гэта ні каштавала, і гэты фокус не ўдасца”. Ён заявіў, што МЗС Вугоршчыны выказала яму поўны давер. “Я гатовы надалей працаваць у тым жа духу, як і працаваў дагэтуль. Я думаю, што людзі, якія стаяць за гэтым, мяне ўжо наўрад ці змогуць здзівіць”, – падкрэсліў Контра.

Кампрамат быў выкладзены карыстальнікам Franceskafilm на сайце RuTube 7 чэрвеня. На відэа была знятая жанчына ў італьянскім аэрапорце, да здымкаў прыкладаўся аўдыёзапіс размовы нейкай жанчыны з яе італьянскім палюбоўнікам. З субцітраў вынікала, што і голас, і выява на відэа належаць адной жанчыне – жонцы вугорскага амбасадара ў Менску Іне Контра.

belsat.eu
30 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:01.07.2011
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:3145
 
Ключевые слова:
Пресс-конференция Венгрия Ференц Контра Компромат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме