https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў каля 10 закрытых сустрэч, у тым ліку з прадстаўнікамі ЕС і ЗША, якія засталіся без асвятлення ў прэсе па просьбе яе замежных удзельнікаў


Аб гэтым кіраўнік МЗС Беларусі распавёў на анлайн-прэс-канферэнцыі.
Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што голас Беларусі ў міжнароднай супольнасці па-ранейшаму чутны і будзе чутны. Пра гэта, на яго думку, сведчаць і тыя сустрэчы, якія ён правёў у час Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку з замежнымі дыпламатамі.

«Мы абмяркоўвалі ў абсалютна сяброўскай, канструктыўнай манеры пытанні ўмацавання нашых двухбаковых адносін, пытанні глабальнай бяспекі. І гэта была сапраўды размова сяброў або партнёраў», — звярнуў увагу міністр.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА, ці былі кулуарныя сустрэчы, якія не асвятляліся ў СМІ, Уладзімір Макей расказаў, што такіх было каля 10. «Гэта сустрэчы з еўрапейцамі і амерыканцамі. І яны прасілі захаваць канфідэнцыяльны фармат нашых размоў», — растлумачыў ён.

Па словах кіраўніка МЗС, ён з пэўным разуменнем паставіўся да падобнага роду просьбы з боку прадстаўнікоў ЕС — «апоры дэмакратыі», якая павучае Беларусь у правах чалавека і дэмакратычных правілах, аднак у якой пануюць «палачная дысцыпліна і муштра».

А вось з прадстаўнікамі ЗША Уладзімір Макей пажартаваў з нагоды патрабавання прыватнасці: «Беларусь, напэўна, ужо дасягнула такога патэнцыялу, што ёсць асцярогі, што публікацыя інфармацыі аб сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі можа разбурыць нават такую супердзяржаву, як ЗША».

Галоўным вынікам праведзеных сустрэч Уладзімір Макей назваў тое, што ўдалося працягнуць дыялог: «Нам не патрэбныя публікацыі дзеля публікацый або сустрэчы дзеля карцінкі. Гаворка зусім не пра гэта. Што для мяне самае галоўнае па выніках закрытых сустрэч — тое, што ўдалося аднавіць або працягнуць кантакты, каналы камунікацыі, якія вельмі важныя ў цяперашні час і якія неабходныя для абмену інфармацыяй, для давядзення сваёй пазіцыі. Паверце, ёсць вельмі добрыя, канкрэтныя пазітыўныя дамоўленасці адносна будучых перспектыў. Я не маю ружовых надзей, што ўсё за адзін раз зменіцца, але важна разумець, што ёсць шэраг калег, якія разумеюць абсурднасць цяперашняй сітуацыі і неабходнасць выхаду з яе. Я перакананы, што вынікі гэтых сустрэч у канчатковым выніку дадуць свой плён».

Звязда, 25 верасня 2022
 
Дата публикации:25.09.2022
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:966
 
Ключевые слова:
Генеральная Ассамблея ООН Международная политика Владимир Макей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме