https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Погляды прэзідэнтаў Польшчы і ЗША на сітуацыю ў Беларусі цалкам супадаюць


Погляды прэзідэнтаў Польшчы і ЗША на сітуацыю з грамадзянскімі правамі ў Беларусі цалкам супадаюць. Пра гэта Браніслаў Камароўскі заявіў, выступаючы на сумеснай з Баракам Абамам прэс-канферэнцыі ў Варшаве 28 мая.
"Я рады, што нашы погляды па пытанні аб цвёрдай пазіцыі ў справе грамадзянскіх правоў у Беларусі цалкам супадаюць", — цытуе Камароўскага інтэрнэт-партал Gazeta.pl, які асвятляў візіт амерыканскага прэзідэнта ў Польшчу ў рэжыме анлайн.

Паводле слоў Камароўскага, ён абмеркаваў з Абамам сітуацыю вакол арыштаў дэмакратычных актывістаў і кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, а таксама пытанне аб абароне Андрэя Пачобута, беларускага карэспандэнта польскага выдання Gazeta Wyborcza, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА Гродна па абвінавачанні ў знявазе і паклёпе на прэзідэнта.

У Беларусі адбылося "драматычнае спыненне дэмакратычнага працэсу", заявіў польскі лідар.

Са свайго боку, прэзідэнт ЗША падкрэсліў: "Дзеянні рэжыму, якія мы назіраем у Беларусі, могуць мець уплыў на ўвесь рэгіён, што аслабляе нашу бяспеку".

Абама выказаў захапленне намаганнямі палякаў па прасоўванні дэмакратыі ў Беларусі і Украіне. Ён назваў Польшчу лідарам у прасоўванні дэмакратыі "не толькі ў рэгіёне, але і ў свеце".

Пасля сустрэчы з Камароўскім, прэзідэнт ЗША правёў перамовы з прэм`ер-міністрам Дональдам Тускам.

Па выніках перамоў Абама заявіў: "Мы дамовіліся аказваць на Беларусь столькі цсіку, колькі магчыма, каб улады гэтай краіны змянілі сваю практыку".

Паводле слоў амерыканскага лідара, "гэтае пытанне агульнае для Злучаных Штатаў і Польшчы". "Але таксама ЗША будуць супрацоўнічаць у гэтым пытанні з іншымі еўрапейскімі дзяржавамі. Польшча ж мае асаблівае становішча і мае магчымасць заняцца гэтай справай больш інтэнсіўна", — адзначыў Абама.

У сваім выступленні ён зноў узгадаў справу Пачобута, якога назваў "вязнем рэжыму".

Са свайго боку, Туск заявіў, што беларуская дыктатура не мае будучыні ў Еўропе. "Што да Беларусі, то нашы погляды супадаюць на 100 працэнтаў: для такіх дыктатур няма будучыні ў Еўропе", — сказаў ён.

Падчас сустрэчы ў прэзідэнцкім палацы з лідарамі былой антыкамуністычнай апазіцыі і іншымі польскімі палітыкамі Браніслаў Камароўскі прадставіў прэзідэнту ЗША Агнешку Рамашэўску-Гузы — кіраўніка польскага тэлеканала "Белсат", які вяшчае на Беларусь.

Як паведаміла БелаПАН прэс-служба "Белсата", Барак Абама выказаў падтрымку тэлеканалу.

"Я папрасіла прэзідэнта Абаму памятаць, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў рэжыму. Спадзяюся, што падтрымка, выказаная Баракам Абамам, з часам станецца рэальнай супрацай", — цытуе Рамашэўску-Гузы прэс-служба канала.

БелаПАН

Мінск, 28 мая 2011 
 
Дата публикации:28.05.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:3455
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Польша Евросоюз Санкции США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме