https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аўдронюс Ажубаліс занепакоены распачатымі судовымі працэсамі над удзельнікамі акцыі ў Мінску 19 снежня


Старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс сур`ёзна занепакоены распачатымі ў Беларусі судовымі працэсамі над фігурантамі крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня. Пра гэта ён заявіў 24 лютага на адкрыцці зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене.
"Прысутнасць аб`ектыўных назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ на працэсах жыццёва неабходна, — заявіў Ажубаліс. — Мы занепакоены сітуацыяй у Беларусі, у тым ліку закрыццём офіса АБСЕ ў Мінску".

Сёння сітуацыя ў Беларусі, у тым ліку пытанне аб закрыцці ў Мінску офіса АБСЕ, абмяркоўваліся на пасяджэнні агульнага камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях ПА АБСЕ. Удзел у дыскусіі ўзялі кіраўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Янез Лянарчыч і прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч.

У Вене знаходзіцца афіцыйная беларуская дэлегацыя ў складзе намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага і кіраўніка міжнароднай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ніны Мазай.

Нагадаем, 31 снежня 2010 года прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў членаў Пастаяннага савета АБСЕ аб рашэнні Мінска не прадаўжаць мандат мінскага офіса арганізацыі ў сувязі з "адсутнасцю аб`ектыўных падстаў для захавання місіі".

На думку палітолагаў, прычынай закрыцця офіса стала негатыўная ацэнка прадстаўнікамі АБСЕ вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Захад асудзіў рашэнне афіцыйнага Мінска аб закрыцці офіса. Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан і дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выступілі з сумеснай заявай, у якой выказалі шкадаванне адносна гэтага. На іх думку, крытычная ацэнка прэзідэнцкіх выбараў з боку АБСЕ наглядна прадэманстравала, што выкананне мандата місіі ў Беларусі не завершана.

15 лютага Аўдронюс Ажубаліс падчас візіту ў ЗША у чарговы раз выказаў шкадаванне ў сувязі з рашэннем урада Беларусі не прадаўжаць мандат офіса АБСЕ ў Мінску. "Літва як старшыня АБСЕ ў 2011 годзе абавязалася працягваць перамовы з Беларуссю і іншымі краінамі — удзельніцамі АБСЕ з мэтай прадоўжыць важную працу арганізацыі ў гэтай краіне", — сказаў ён.

Аднак 17 лютага на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў: рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ — канчатковае.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 лютага 2011 
 
Дата публикации:24.02.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3425
 
Ключевые слова:
Офис ОБСЕ Евросоюз Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме