https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасольства Беларусі ў Токіа ўстанавіла кантакты з 75 грамадзянамі Беларусі


Аб гэтым паведаміў 17 сакавіка начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу, адказваючы на пытанні журналістаў.
Міністэрства замежных спраў Беларусі вядзе маніторынг сітуацыі ў Японіі пасля землетрасення і цунамі. "Сітуацыя даволі складаная. У сувязі з гэтым мы рэкамендуем беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у гэту краіну да стабілізацыі абстаноўкі", — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

Пры гэтым ён адзначыў, што асаблівую заклапочанасць выклікае абстаноўка на японскіх атамных станцыях "Фукусіма-1" і "Фукусіма-2".

"Мы ўважліва аналізуем афіцыйную інфармацыю кампетэнтных органаў Японіі і экспертаў МАГАТЭ", — сказаў Андрэй Савіных.

МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў прэфектурах Міягі, Фукусіма і Іватэ, пераехаць у паўднёвыя раёны краіны або пакінуць Японію рэгулярнымі рэйсамі.

Андрэй Савіных падкрэсліў, што цяпер прапрацоўваецца варыянт дзеянняў на выпадак пагаршэння абстаноўкі.

Звязда
18 сакавіка 2011
 
Дата публикации:18.03.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2732
 
Ключевые слова:
Землетрясение в Японии Катастрофа белорусы в Японии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме