https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Даля Грыбаўскайтэ: Пытанне спрошчанага візавага рэжыму з Беларуссю скранулася з месца


Скранулася з месца пытанне спрошчанага візавага рэжыму ЕС для грамадзян Беларусі, заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ 18 лютага пасля сустрэчы са старшынёй Еўрапейскага савета Херманам ван Рампёем.
"Абмяркоўвалася наша прапанова ў сувязі з аблягчэннем візавага рэжыму ў Еўропу для грамадзян Беларусі. Такі ліст я напісала прэзідэнту [ван Рампёю], і гэты працэс скрануўся, ён быў пазітыўна ацэнены ў ЕС і прэзідэнтам", — прыводзіць словы Грыбаўскайтэ на прэс-канферэнцыі інтэрнэт-рэсурс Delfi.

Старшыня Еўрапейскага савета, у сваю чаргу, таксама заявіў пра неабходнасць падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі.

"Мы не павінны не звяртаць увагі на падзеі ва Усходняй Еўропе. Мы павінны падтрымаць грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Удзел Літвы ў нашай палітыцы ў гэтай галіне вітаецца", — сказаў Рампёй.

Еўрапейскі савет з`яўляецца найвышэйшай палітычнай інстанцыяй Еўрасаюза.

Міністры краін ЕС у канцы студзеня вырашылі зрабіць Еўропу больш адкрытай для грамадзян Беларусі. Паралельна былі прынятыя рашэнні аб санкцыях супраць недэмакратычнага рэжыму краіны.

У сярэдзіне студзеня прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ даслала лісты кіраўнікам краін ЕС, у якіх заклікала шукаць магчымасць як мага найхутчэйшага спрашчэння візавага рэжыму для грамадзян Беларусі.

Шэраг дзяржаў Еўрасаюза, у прыватнасці Польшча, Латвія, Эстонія, Германія, ужо аб`явілі пра адмену платы за нацыянальныя візы для грамадзян у Беларусі.

БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2011
 
Дата публикации:20.02.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:3717
 
Ключевые слова:
Евросоюз Беларусь Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме