https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пан Гі Мун патрабуе вызваліць затрыманых беларускіх апазіцыянераў


Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў заклапочанасць арыштамі апазіцыянераў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і запатрабаваў іх вызвалення. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік генсакратара Марцін Нескірке на брыфінгу ў Нью-Ёрку 10 студзеня, паведамляе Цэнтр навін ААН.
"Пан Гі Мун заклапочаны арыштамі журналістаў, кандыдатаў у прэзідэнты ад апазіцыі і іх прыхільнікаў, патрабуе іх вызвалення і павагі да правоў чалавека", — заявіў Нескірке.

Ён таксама адзначыў, што Пан Гі Мун шкадуе аб рашэнні ўлад Беларусі закрыць місію Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) у Мінску.

Паводле апошніх звестак Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, абвінавачанымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня з`яўляецца 31 чалавек. У іх ліку пяцёра былых кандыдатаў у прэзідэнты — Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч, Аляксей Міхалевіч, а таксама прадстаўнікі іх штабоў, грамадскія актывісты, журналісты. Большасць абвінавачаных знаходзіцца пад вартай у следчым ізалятары КДБ, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Усяго, паводле інфармацыі ГУУС, у рамках расследавання гэтай крымінальнай справы "следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ўстаноўлена звыш 120 чалавек, якія актыўна ўдзельнічалі ў масавых беспарадках 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску".

БелаПАН

Мінск, 11 студзеня 2011 
 
Дата публикации:11.01.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3642
 
Ключевые слова:
Оппозиция Беспорядки в Минске ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме