https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Расіі: Санкцыі супраць Беларусі ўведзены ў разліку на падрыў сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне


Міністэрства замежных спраў Расіі выступіла з крытыкай санкцый, уведзеных Еўрасаюзам і ЗША "ў дачыненні да Беларусі і яе кіраўніцтва".
"Вядома, кожная краіна сама дае ацэнку падзеям, што адбыліся ў Мінску 19 снежня 2010 года і пазней, — гаворыцца ў каментарыі афіцыйнага прадстаўніка МЗС Аляксандра Лукашэвіча. — У нас таксама ёсць сваё меркаванне наконт гэтага, якое мы не ўтойвалі як у двухбаковых кантактах з Мінскам, так і ў Савеце Еўропы падчас прыняцця адпаведных рашэнняў".

"Паслядоўная пазіцыя Расіі заключаецца ў неабходнасці самага шырокага ўцягвання Беларусі як суверэннай еўрапейскай дзяржавы ў працэсы міжнароднага супрацоўніцтва. У гэтым стратэгічным кантэксце прымяненне супраць Беларусі па палітычных матывах аднабаковых санкцый у разліку на падрыў сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне будзе мець контрпрадуктыўны характар. Наадварот, наладжванне і развіццё ўзаемавыгадных і раўнапраўных сувязяў з Беларуссю спрыяла б паглыбленню там рыначных пераўтварэнняў і далейшаму станаўленню дэмакратычных інстытутаў", — лічаць у расійскім МЗС.

31 студзеня ЕС і ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска ў сувязі з жорсткім разгонам акцыі апазіцыі ў цэнтры Мінска вечарам 19 снежня. ЕС забараніў уезд 158 беларускім чыноўнікам, ЗША пашырылі свой спіс і аднавілі санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў "Полацк-Шкловалакно" і "Лідская лакафарба".

13 студзеня міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што прынятая днём раней рэзалюцыя Савета Еўропы па Беларусі адлюстроўвае пункт гледжання РФ. Камітэт міністраў Савета Еўропы заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2010, журналістаў і праваабаронцаў. Камітэт міністраў заявіў, што "прадоўжыць падтрымліваць устанаўленне больш цесных адносін паміж Саветам Еўропы і Беларуссю толькі на аснове павагі еўрапейскіх каштоўнасцяў і прынцыпаў".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2011  
 
Дата публикации:02.02.2011
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:4020
 
Ключевые слова:
Экономика Выборы в Беларуси Санкции Евросоюза Совет Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме