https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС: Супраць Беларусi вядзецца дэструктыўная iнфармацыйная вайна


Такi пункт гледжання выказаў карэспандэнту БЕЛТА начальнiк упраўлення iнфармацыi — прэс-сакратар МЗС Беларусi Андрэй Савiных у сувязi са з`яўленнем на замежных сайтах паведамленняў аб тым, што пасол Венгрыi ў Беларусi Ферэнц Контра нiбыта быў збiты ў час масавых беспарадкаў у Мiнску 19 снежня 2010 года.
Пры гэтым венгерскае пасольства ў Беларусi гэту iнфармацыю афiцыйна абвяргае. Прадстаўнiк беларускага знешнепалiтычнага ведамства адзначыў: "Распаўсюджванне такой iнфармацыi з усёй вiдавочнасцю даказвае, што супраць Беларусi вядзецца адкрытая, дэструктыўная iнфармацыйная вайна. Выкарыстоўваецца любая хлусня i правакацыi для таго, каб паставiць пад сумненне вынiкi прэзiдэнцкiх выбараў i свабоднага волевыяўлення беларускага народа".

Андрэй Савiных падкрэслiў, што "такiмi трукамi рэальную гiсторыю сказiць не ўдасца". "Час усё расставiць на свае месцы", — перакананы ён.

Звязда
26 студзеня 2011


 
Дата публикации:26.01.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:2396
 
Ключевые слова:
Информационная война Выборы в Беларуси Ференц Контра Беспорядки в Минске
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме