https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЗША не гандлююць з Расеяй за кошт Беларусі - Дэніэл Расэл


Дэніэл Расэл
17 лістапада ў Менску з аднадзённым рабочым візытам знаходзіўся намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэніэл Расэл. У яго праграме было тры сустрэчы — зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, некаторымі кандыдатамі ў прэзыдэнты ад апазыцыйных палітычных партыяў і дэмакратычных рухаў, а таксама з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў, якія вядуць назіраньне за выбарамі.
Амаль дзьве гадзіны цягнулася сустрэча Дэніэла Расэла зь некаторымі кандыдатамі ў прэзыдэнты. Як стала вядома «Свабодзе», іх было няшмат — Алесь Міхалевіч, Яраслаў Раманчук і Мікола Статкевіч. Некаторыя прэтэндэнты сёньня знаходзяцца ў замежжы. Зь якіх прычынаў адсутнічалі іншыя невядома. Але інтарэсы яшчэ чатырох кандыдатаў прадстаўлялі іх давераныя асобы.

Алесь Міхалевіч сказаў, што размаўляць з Дэніэлам Расэлам было нескладана, паколькі ён вельмі добра арыентуецца ў беларускай сытуацыі: «Ён заявіў, што пазыцыя ЗША па беларускім пытаньні не зьмянілася. І на гэты момант усё так і выглядае. Шмат прадстаўнікоў апазыцыі баяліся, што ЗША пачынаюць дамаўляцца з Расеяй па беларускім пытаньням. Але бачна, што гэта ня так, і такія працэсы не адбываюцца».

Кандыдат у прэзыдэнты Міхалевіч сказаў, што меў магчымасьць выкласьці свае назіраньні: «Я казаў пра тое, што Злучаныя Штаты і Эўропа павінны мець максымальна падобную пазыцыю. Але пры гэтым могуць выступаць, як добры паліцэйскі і дрэнны паліцэйскі. Тут адзін паказвае патэнцыйныя санкцыі і пагрозы. А другі прапануе пернік у выпадку добрых паводзінаў. У прынцыпе, зараз такая палітыка больш-менш і адбываецца».

Кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч у сваім выступе параўнаў дзеяньні беларускіх уладаў з героямі вядомага вайсковага анэкдоту: «Занятак па фізычнай культуры. Салдат робіць практыкаваньне. Інструктар камэнтуе: падыход — 5, адыход — 5, само практыкаваньне — 2, а ў сярэднім — 4. Так і ўлады. Зьнешне быццам цягне на падыход, а фармаваньне выбарчых камісіяў — на практыкаваньне».

Мікола Статкевіч сказаў «Свабодзе», што ён крытыкаваў і некаторыя эўрапейскія краіны, і саму беларускую апазыцыю: «Я казаў пра пазыцыю некаторых суседніх нам краінаў, якія ставяць на кульгавую качку. І што іх дзеяньні чыняць у нейкай ступені маральную шкоду беларускай апазыцыі, якая трымаецца на эўрапейскіх ідэалах свабоды. І таксама адзначыў адказнасьць беларускай апазыцыі за тое, што яна не аб’ядналася. І нават ня мае сумеснай стратэгіі».

А пачынаўся візыт з сустрэчы намесьніка памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША з кіраўніком зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Cяргеем Мартынавым. Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у размове са «Свабодай» сказаў пра гэтыя перамовы наступнае: «Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні, якія зьвязаныя з разьвіцьцём двухбаковых беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў. Удзельнікі сустрэчы таксама абмяняліся думкамі па той міжнароднай праблематыцы, якая мае двухбаковы інтарэс».

Праграму знаходжаньня ў Беларусі высокапастаўленага амэрыканскага чыноўніка завяршала сустрэча з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў, якія вядуць назіраньне за выбарамі.

Радыё Свабода
17 лістапада 2010
Уладзімер Глод
 
Дата публикации:18.11.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:5437
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Беларусь-США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме