https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Крыніцы ў ЕС: Мартынаў тэрмінова вылятае ў Брусэль


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў прыбудзе на наступным тыдні ў Брусэль, дзе ён хоча сустрэцца з кіраўніком дыпламатыі ЕС Эштан — пра гэта даведалася ў пятніцу з дыпламатычных крыніцаў у Брусэлі агенцтва ПАП.
Гэта ініцыятыва беларускага боку, Эштан гатовая яго прыняць.

«Мартынаў, напэўна, прыедзе ў Брусэль», — заявіла агенцтву крыніца ў Еўракамісіі. Са словаў дыпламатаў, візіт адбываецца з ініцыятывы беларускага боку. Мартынава мае прыняць кіраўніца дыпламатыі ЕС Кэтрын Эштан і, магчыма, таксама камісар ЕС па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле.

Фюле, кажуць, ужо меў з Мартынавым тэлефонную размову на гэтым тыдні.

Мінск яўна занепакоены намерам ЕС аднавіць візавыя санкцыі супраць рэжыму ў Мінску, а таксама, магчыма, увесці санкцыі эканамічныя. Такую рэакцыю выклікалі выбары 19 снежня і тая фантасмагорыя, што адбылася пасля іх.

Была зрэжысіравана грубая правакацыя. Кандыдатаў ад апазіцыі збілі і арыштавалі, да 700 чалавек было затрымана. Дзясяткі прыхільнікаў апазіцыі былі звольнены з працы. Усё гэта суправаджалася бруднай прапагандысцкай кампаніяй у гёбельсаўскім духу ў дзяржаўных СМІ.

Усё гэта выклікала бурную рэакцыю грамадзянскай супольнасці Еўропы, якая патрабуе ад урадаў тэрміновых мераў па абароне правоў чалавека ў краіне, што мяжуе з трыма дзяржавамі ЕС.

Мікола Бугай,  Наша Ніва
7 студзеня 2011


 
Дата публикации:09.01.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:3483
 
Ключевые слова:
Евросоюз Права человека Демократия Беспорядки в Минске
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме