https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўрапарламент патрабуе правядзення новых выбараў прэзідэнта Беларусі


Еўрапарламент патрабуе правядзення новых выбараў прэзідэнта Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Аб гэтым гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 20 студзеня на сесіі ЕП у Страсбургу.
Як паведамляе прэс-служба Еўрапарламента, дакумент "рашуча асуджае жорсткія рэпрэсіі з боку паліцыі і КДБ у дзень выбараў" і заклікае "правесці незалежнае і бесстаронняе расследаванне таго, што адбылося", пад эгідай Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Нагадаем, Еўрапарламент таксама заклікае Савет ЕС увесці забарону на выдачу віз вышэйшым беларускім чыноўнікам, а таксама прадстаўнікам судовых і праваахоўных органаў, якія маюць дачыненне да фальсіфікацый вынікаў выбараў і рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі, актывістаў грамадзянскай супольнасці і журналістаў, а таксама замарозіць іх рахункі ў краінах Еўрасаюза.

У дакуменце падкрэсліваецца, што гэтыя санкцыі павінны дзейнічаць да таго часу, пакуль беларускія ўлады не вызваляць усіх палітычных зняволеных і затрыманых падчас акцый пратэсту і не знімуць з іх абвінавачанні.

Акрамя таго, рэзалюцыя прапануе разгледзець магчымасць эканамічных санкцый у дачыненні да беларускага ўрада, у прыватнасці замарозку любой фінансавай дапамогі, што выдзяляецца праз Міжнародны валютны фонд, Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

Пры гэтым у дакуменце адзначаецца: ЕС павінен аблегчыць працэдуру атрымання віз для беларускіх грамадзян, павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных масмедыя Беларусі. Узгадваюцца, у прыватнасці, такія СМІ, як тэлеканал "Белсат", радыёстанцыі "Еўрапейскае радыё для Беларусі" і "Радыё Рацыя". Адначасова прапануецца прыпыніць супрацоўніцтва з дзяржаўнымі СМІ. Няўрадавыя арганізацыі, якім адмоўлена ў рэгістрацыі ў Беларусі, павінны быць зарэгістраваныя ў краінах ЕС і мець магчымасць атрымліваць дапамогу ў рамках еўрапейскіх праграм.

Еўрапарламент выказвае асаблівую занепакоенасць сітуацыяй з трохгадовым сынам экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп, пытанне аб апякунстве над якім пакуль не вырашанае.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня. 2011 
 
Дата публикации:20.01.2011
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:4061
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Выборы в Беларуси Европарламент Евросоюз-Беларусь ОБСЕ Санкции Евросоюза Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме