Напярэдадні вэнэсуэльскі лідэр у інтэрвію мясцовым тэлеканалам заявіў, што мае намер сёлета ў кастрычніку-лістападзе зрабіць чарговае міжнароднае турнэ з абавязковым наведаньнем Кітаю, Расеі і Беларусі, а таксама Ўкраіны, Ірану, Балівіі і Ўругваю. Кіраўнікі гэтых чатырох краін, даведаўшыся пра турнэ Чавэса, прапанавалі яму ўключыць іх дзяржавы ў свой маршрут.
Гэта будзе ўжо чацьвёрты па ліку візыт Чавэса ў Беларусь.
Беларускі ж кіраўнік упершыню наведаў Вэнэсуэлу сёлета ў сакавіку. Падчас сустрэчы абодвух прэзыдэнтаў у Каракасе было дамоўлена рэгулярна наведваць адзін аднаго. Тады Чавэс паабяцаў, што прыедзе ў Беларусь сёлета ў кастрычніку, а Лукашэнка, у сваю чаргу, запэўніў, што зноў прыляціць у Каракас у 2011-м.
Тады ж абодва дзяржаўныя кіраўнікі заявілі, што «закапаюць капіталізм».
30 верасьня 2010
Радыё Свабода