Як паведамілі сёньня у прэс-службе ведамства, такія дакумэнты перададзеныя праваахоўным органам Расіі, Казахстану, Узбэкістану, Беларусі, Украіны і Вялікабрытаніі.
У сьпісе тых, хто знаходзіцца ў вышуку, акрамя самога Курманбека Бакіева, пералічаныя яго сыны Марат і Максім, брат Жаныбек, былы кіраўнік службы нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану Мурат Суталінаў, былы прэм`ер-міністар Даніяр Усеня і яшчэ 14 чалавек.
Яны абвешчаны ў міжнародны вышук і таксама адшукваюцца па лініі Інтэрполу.
30 верасня 2010
Радыё
Свабода