https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі бок з вялікім шкадаваннем успрыняў нядаўняе рашэнне ізраільскага боку аб адмове ў абслугоўванні паветраных суднаў беларускай нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" ў аэрапорце Бен-Гурыён


Аб гэтым заявілі ў пасольстве Беларусі ў Ізраілі.
"Атрымаўшы 15 мая 2022 года афіцыйны дазвол ізраільскіх авіяцыйных улад на аднаўленне сваіх рэгулярных авіярэйсаў маршрутам Мінск - Тэль-Авіў - Мінск, "Белавія" старанна і скрупулёзна - як гэта яна ўмее - рыхтавалася да прыёму на борт сваіх самалётаў пасажыраў з дзвюх краін. Відавочна, што рашэнне аб адмове ў абслугоўванні самалётаў "Белавія" ўдарыць у першую чаргу па інтарэсах простых грамадзян - і беларусаў, і ізраільцян, у якіх гэты напрамак палётаў заўсёды карыстаўся высокім попытам. Гэта і зразумела, у многіх у Беларусі і Ізраілі сваякі, нерухомая маёмасць, бізнес і г.д. Беларусь часта наведвалі і тыя, хто хацеў адпачыць сярод унікальнай прыроды, і тыя, хто цікавіўся шматвяковай гісторыяй іўдаізму на беларускай зямлі", - гаворыцца ў заяве пасольства.

Там таксама адзначылі, што рашэнне ізраільскага боку негатыўна паўплывае і на развіццё турыстычнай галіны дзвюх краін, пытанне аб адраджэнні якой востра стаіць пасля доўгіх каранавірусных абмежаванняў.

"На працягу 26 гадоў менавіта "Белавія" служыла фактычна галоўным і вельмі камфортным сродкам перамяшчэння паміж Беларуссю і Ізраілем, якім актыўна карысталіся грамадзяне нашых краін. І менавіта "Белавія" ў перыяд яшчэ нядаўніх самых строгіх пандэмічных абмежаванняў ва ўсім свеце служыла адзінай магчымасцю для многіх ізраільцян дабрацца да дома", - заўважылі ў дыппрадстаўніцтве.

Беларускі бок разлічвае на больш хуткае ўрэгуляванне гэтай сітуацыі ў інтарэсах грамадзян Беларусі і Ізраіля.

31 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.05.2022
Тематика:Транспорт, Дипломатия
Просмотров:1193
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Израиль Белавія
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме