https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь пацвердзіла гатоўнасць садзейнічаць больш хуткаму ўстанаўленню міру ва Украіне


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Дэлегацыя Беларусі выступіла на Пастаянным савеце АБСЕ, выказаў сур’ёзную заклапочанасць частымі паведамленнямі аб шматлікіх ахвярах сярод грамадзянскага насельніцтва ва Украіне па абодва бакі баявога сутыкнення.

Ад асобы народа Беларусі і кіраўніцтва краіны беларуская дэлегацыя выказала глыбокія спачуванні родным і блізкім загінуўшых падчас канфлікту, пажадала хутчэйшага выздараўлення параненым, у тым ліку ахвярам падзення ракеты ў Данецку 14 сакавіка, у выніку якога 20 чалавек загінулі і 29 атрымалі раненні.

«Мы заклікаем абодва бакі канфлікту распачаць усе неабходныя меры, каб максімальна выключыць пры правядзенні баявых дзеянняў выпадкі наўмыснага або ненаўмыснага выкарыстання грамадзянскага насельніцтва ў якасці жывога шчыта. Закладнікамі канфлікту, на жаль, становяцца таксама і беларускія грамадзяне, уключаючы кіроўцаў вялікагрузных аўтамабіляў, якія не могуць пакінуць тэрыторыю Украіны», — заявіў беларускі бок у АБСЕ.

Беларусь таксама лічыць неабходным у поўнай меры забяспечыць выкананне дасягнутых дамоўленасцяў аб стварэнні гуманітарных калідораў і выключыць баявыя дзеянні ў непасрэднай блізкасці ад устаноў аховы здароўя, гандлю і іншых грамадзянскіх аб’ектаў.

«У цяперашніх умовах мы лічым дыпламатычныя метады прыярытэтнымі. Важна прыкласці максімум намаганняў для забеспячэння поспеху перамоўнага працэсу, каб дапамагчы канфліктуючым бакам знайсці агульныя падыходы ў іх пазіцыях, спыніць кровапраліцце і выйсці на дасягненне ўстойлівага і доўгатэрміновага вырашэння канфлікту. Беларусь гатовая, як і раней, прымаць украінскіх бежанцаў, аказваць ім пасільную падтрымку, прадастаўляць для жыхароў Украіны гуманітарныя калідоры. Пацвярджаем зацікаўленасць і гатоўнасць Беларусі і далей садзейнічаць больш хуткаму ўстанаўленню міру ва Украіне, у тым ліку шляхам прадастаўлення пляцоўкі для сустрэч і перамоў на любым узроўні. Шлях перамоў — адзіна правільны для таго, каб не дапусціць далейшай эскалацыі і перарастання канфлікту ў найбуйнейшую катастрофу сучаснасці», — перакананыя ў Рэспубліцы.

Звязда, 17 сакавіка 2022
 
Дата публикации:17.03.2022
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:347
 
Ключевые слова:
Украина Россия Переговоры Беженцы Спецоперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме