https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталін Новак з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Венгрыі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Перакананы ва ўзаемнай зацікаўленасці ў развіцці плённых сувязей, умацаванні адносін, напаўненні іх новых зместам, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы здолеем захаваць і прымножыць станоўчыя прыклады супрацоўніцтва ў такіх традыцыйных галінах, як гандаль, інвестыцыі, культура і адукацыя».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што новымі сферамі ўзаемадзеяння могуць стаць ахова і развіццё сям’і, дзяцей і моладзі, у якіх сёння Мінск і Будапешт прыкладаюць значныя намаганні як на нацыянальным узроўні, так і на пляцоўках міжнародных арганізацый.

Беларускі лідар таксама нагадаў, што сёлета адзначаецца сімвалічная дата — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Венгрыяй. «Прыемна, што на працягу гэтага перыяду яны характарызаваліся ўзаемнай павагай, даверам і імкненнем пачуць адзін аднаго — якасцямі, якія набываюць асаблівую каштоўнасць у цяперашні няпросты час», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каталін Новак здароўя, дабрабыту і прафесійных поспехаў, а народу Венгрыі — працвітання і міру.

Звязда, 14 сакавіка 2022
 
Дата публикации:14.03.2022
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:316
 
Ключевые слова:
Венгрия Выборы Президент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме