https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ваеннаму аташэ Украіны ўручылі ноту пратэсту ў сувязі з парушэннямі ўкраінскім бокам паветранай прасторы Беларусі


Аб гэтым паведамляе прэс-служба міністэрства абароны ў ТГ-канале ваеннага ведамства.
5 снежня, у Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны быў выкліканы ваенны аташэ пры Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, якому была ўручаная нота пратэсту ў сувязі з частымі парушэннямі ўкраінскай бокам Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы.

Падставай паслужыла суботняе парушэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы ўкраінскім верталётам тыпу МІ-8 у раёне населенага пункта Новая Рудня.

Ваеннаму аташэ было даведзена, што ўкраінскі бок пазбягае дыялогу для вырашэння спрэчных пытанняў, як па лініі міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, так і кантролю над узбраеннямі, што вельмі трывожна, паведамляе прэс-служба.

У ваенным ведамстве былі прыведзеныя факты, якія сведчаць аб ухіленні Украіны ад выканання абавязанняў у рамках рэгіянальных захадаў даверу і бяспекі, а таксама правядзення на фоне абвінаваўчай у дачыненні да Рэспублікі Беларусь рыторыкі шэрагу вучэнняў паблізу Беларускай дзяржаўнай мяжы падраздзяленнямі Узброеных Сіл Украіны.

Сукупнасць гэтых фактаў можа сведчыць аб магчымасці з`яўлення пагрозы бяспекі Рэспубліцы Беларусь на паўднёвым кірунку, адзначаецца ў паведамленні.

Звязда, 5 снежня 2021
 
Дата публикации:05.12.2021
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:333
 
Ключевые слова:
Граница Украина Воздушное пространство Вооружённые силы Национальная безопасность Новая Рудня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме