https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі адкрыта пасольства Судана


У Мінску 11 снежня адкрылася пасольства Судана ў Беларусі. Удзел у цырымоніі прыняў прэм`ер-міністр Сяргей Румас, паведамляе прэс-служба ўрада.
Паводле слоў Румаса, Беларусь гатовая працягваць паступальнае развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Суданам па ўсіх кірунках. Гаворка ідзе пра ўзаемадзеянне ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, прамысловай, сельскагаспадарчай, энергетычнай, адукацыйнай і гуманітарнай сферах, адзначыў ён.

Для ўрадаў дзвюх краін прэзідэнты паставілі канкрэтныя задачы ў гандлёва-эканамічнай сферы. Ужо цяпер вядзецца актыўная праца па вызначаных бакамі праектах. Прапрацоўваецца стварэнне сумесных прадпрыемстваў па зборцы беларускай машынабудаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі, перапрацоўцы мяса-малочнай прадукцыі, будаўніцтве жывёлагадоўчых комплексаў, а таксама ў сферы электраэнергетыкі, нафтавым сектары.

Румас адзначыў, што на суданскі рынак ужо пастаўленыя сучасныя ўзоры беларускіх грузавых аўтамабіляў, камбайна і энерганасычаных трактароў, дарожна-будаўнічай тэхнікі, сельскагаспадарчага абсталявання. Заключаны кантракты на 60 млн еўра на пастаўку сучасных беларускіх збожжасховішчаў для сельскай гаспадаркі Судана.

"Самае важнае — гэта тое, што ідзе праца над дасягнутымі дамоўленасцямі, — сказаў Румас. — Наладжаны неабходныя сувязі паміж беларускімі і суданскімі ведамствамі, прадпрыемствамі. Працуе міжурадавая камісія па супрацоўніцтве, узаемадзейнічаюць гандлёва-прамысловыя палаты. Перад усімі намі, уключна з пасольствам Судана ў Беларусі, стаяць сур`ёзныя задачы. Важна, што для іх вырашэння і руху наперад ёсць палітычная воля, паразуменне і падтрымка на ўзроўні прэзідэнтаў".

Беларусь высока цэніць рашэнне суданскага кіраўніцтва аб адкрыцці дыппрадстаўніцтва ў Мінску, заявіў Румас. "Мы шчыра рады, што на адкрыцці пасольства Судана прысутнічае асабіста кіраўнік суданскай дзяржавы. Гэта выключна важны выпадак для нашай практыкі, які з`яўляецца праявай і пацвярджэннем высокага ўзроўню сувязяў і ўзаемаразумення паміж кіраўніцтвам нашых краін", — адзначыў кіраўнік урада.

Вітаючы прызначэнне пасла Судана, Румас пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку аказваць усё неабходнае садзейнічанне працы пасольства. Пацвярджэннем таго, што для суданскага боку адкрыты ўсе дзверы, з`яўляецца ўручэнне паслом адразу пасля прыбыцця ў Мінск даверчых грамат прэзідэнту Беларусі, а таксама сустрэчы кіраўніка суданскай дыпмісіі са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, міністрам замежных спраў і іншымі кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 11 снежня 2018
 
Дата публикации:11.12.2018
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:505
 
Ключевые слова:
Посольство Судан Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме