https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія лічыць непрымальнай палітыку націску Еўрасаюза ў адносінах да Мінска


Аб гэтым заявіла на брыфінгу афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.
"Відаць, нашы еэсаўскія партнёры вырашылі ва ўсім кіравацца правілам - мэта апраўдвае сродкі, калі шэрагам такіх дарагіх ЕС прынцыпаў у выпадку неабходнасці можна і пагрэбаваць. Гэта датычыцца і пабочных эфектаў санкцый у адносінах да Мінска. Як заявіў у ходзе абмеркавання беларускага сюжэта 8 чэрвеня высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль, "не разбіўшы яйкі, амлет не зробіш". Хочацца адказаць спадару Жазэпу Барэлю: хочаце амлет, бейце свае яйкі", - сказала Марыя Захарава.

"Падобную логіку выбудоўвання міжнародных адносін, якую цяпер практыкуюць у Бруселі, мы разглядаем як адназначна непрымальную", - дадала Марыя Захарава.

Паводле слоў дыпламата, сітуацыя з экстраннай пасадкай самалёта Ryanair у аэрапорце Мінска стала толькі чарговай падставай для нарошчвання санкцыйнага націску на Беларусь.

"Негатыўнае стаўленне нашай краіны да такой практыкі прымянення ЕС аднабаковых абмежаванняў добра вядома, змяненняў у гэтым няма. Абгрунтаваныя пытанні выклікае паспешлівасць, з якой Брусель вырашыў не чакаць аб`ектыўнага міжнароднага расследавання, рашэнне аб запуску якога было прынята Міжнароднай асацыяцыяй грамадзянскай авіяцыі (ІКАО)", - прадоўжыла яна.

Марыя Захарава падкрэсліла, што Расія лічыць неабходным усебаковае вывучэнне абставін здарэння ва ўзаемадзеянні з беларускім бокам. Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што Брусель праігнараваў у гэтым кантэксце такі значны для яго "зялёны парадак дня".

"Цяпер авіякампаніям краін - членаў Еўрасаюза, якія ўсё яшчэ прадаўжаюць адчуваць на сабе наступствы каранакрызісу, даводзіцца несці дадатковыя выдаткі, звязаныя з павелічэннем адлегласці палётаў у абход Беларусі... Дзіўна, што яны ў рэалізацыі сваіх палітычных рашэнняў на практыцы зусім упускаюць з-пад увагі гэты вельмі цікавы нюанс", - адзначыла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

10 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.06.2021
Тематика:Транспорт, Дипломатия
Просмотров:433
 
Ключевые слова:
Евросоюз Санкции Воздушное пространство Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме