https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Макей: Адбылося цынічнае зневажанне ўсіх нормаў міжнароднага права


24 мая ў сталіцы Латвіі адбылася без перабольшвання палітычная правакацыя. У Рызе, дзе гэтымі днямі праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, у цэнтры горада ўстаноўлены сцягі краін — удзельніц турніру. Учора мэр Рыгі Марціньш Стакіс і міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белую сімволіку.
Адказ афіцыйнага Мінска быў хуткі і катэгарычны. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей назваў актам дзяржаўнага вандалізму інцыдэнт з дзяржсцягам Беларусі ў Рызе. Пра гэта ён заявіў журналістам пасля таго, як у МЗС быў запрошаны пасол Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс.

«Паслу быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з гэтай сітуацыяй, у сувязі з гэтым інцыдэнтам. Было выразна даведзена, што гэта з’яўляецца цынічным зневажаннем усіх нормаў міжнароднага права, фактычна актам дзяржаўнага вандалізму. Для нас абсалютна непрымальныя падобныя дзеянні, накіраваныя супраць суверэннай дзяржавы і суверэннай нацыі. Гэта пры тым, што нашы партнёры заяўляюць пра нібыта ўсебаковай падтрымцы нашай дзяржаўнасці, нашага суверэнітэту і незалежнасці. А на самай справе здзяйсняюць адкрытыя правакацыі, якія накіраваны на разбурэнне гэтага суверэнітэту і дзяржаўнасці».

«Ад латвійскага боку запатрабавана правесці расследаванне. Прынесці прабачэнні і вярнуць на месца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Паслу ўручана адпаведная нота пратэсту. Мы не можам пакінуць падобнага роду правакацыйныя дзеянні без адказу», — сказаў міністр.

«Паслу прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзін. Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь — на працягу 48 гадзін. Пакінуць тут аднаго адміністрацыйна-тэхнічнага супрацоўніка для догляду за будынкам», — паведаміў міністр. «Напэўна латвійскі бок адкажа сіметрычна. Мы гатовыя да гэтага. Але на дадзеным этапе, у дадзенай сітуацыі мы не бачым магчымасці працаваць з цяперашнім складам дыппрадстаўніцтва», — сказаў Уладзімір Макей. «Мы не можам пакінуць падобнага роду правакацыйныя дзеянні без адказу», — падкрэсліў ён.

«Нас здзіўляе, што падобнага роду дзеянні здзяйсняюцца на фоне заяў Беларусі пра гатоўнасць правесці транспарэнтнае адкрытае расследаванне інцыдэнту з самалётам Rуаnаіr з удзелам міжнародных экспертаў. На гэтым фоне робяцца не проста нейкія палітычныя заявы ў адрас Беларусі, якія абвінавачваюць, але і робяцца канкрэтныя дзеянні, правакацыі», — дадаў кіраўнік МЗС.

Спланаванай правакацыяй назваў міністр і рэакцыю палітыкаў заходніх краін на сітуацыю з самалётам Rуаnаіr. «Ці не спецыялісты, падкрэсліваю, а палітычныя дзядзькі і цёткі на Захадзе, якія валодаюць уладай, уладнымі рычагамі, літаральна на працягу 10–15 хвілін пасля атрымання інфармацыі пра гэты інцыдэнт з самалётам ужо пачалі рабіць адпаведныя палітычныя заявы. Натуральна, з абвінавачваннямі ў адрас Беларусі. Гэта не можа не насцярожваць, і мы разглядаем гэта як спланаваныя, скаардынаваныя дзеянні і спланаваную правакацыю. Таму, натуральна, мы будзем адказваць на падобнага роду рэчы. Мы не зацікаўлены ў нагнятанні сітуацыі, абстаноўкі. Шмат разоў падкрэслівалася і гаварылася пра тое, што Беларусь зацікаўлена ў тым, каб развіваць нармальныя адносіны з усімі дзяржавамі, уключаючы Латвію і іншых суседзяў. Але калі аб Беларусь і яе народ будуць спрабаваць выцерці ногі, то такія дзеянні не могуць і не павінны заставацца без адказу. Менавіта таму сёння пасол Латвіі быў запрошаны ў МЗС і яму былі зроблены адпаведныя прапановы», — сказаў Уладзімір Макей.

Пры гэтым міністр заявіў, што Беларусь гатова запрасіць міжнародных экспертаў у сувязі з пасадкай самалёта Rуаnаіr у Мінску. Ён таксама заявіў пра гатоўнасць беларускага боку даць любыя звесткі, звязаныя з інцыдэнтам.

«Гатовыя транспарэнтна праводзіць расследаванне гэтага інцыдэнту з удзелам у тым ліку адпаведных міжнародных спецыялістаў. Але ні адна краіна Еўрасаюза, ні адна заходняя краіна не запытала інфармацыю на гэты конт ад беларускага боку, наколькі мне вядома на дадзены момант. Але затое паспелі зрабіць ужо, напэўна, сотні палітычных заяў не толькі з абвінавачваннямі, але і адкрытымі пагрозамі ў адрас Беларусі. Вось гэта абсалютна недапушчальна. Гэта тое, што называецца «новы геапалітычны парадак у дзеянні», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Звязда, 25 мая 2021
 
Дата публикации:25.05.2021
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:203
 
Ключевые слова:
Государственная символика Чемпионат мира Латвия Евросоюз Санкции Провокация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме