https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Некаторыя паслы з Еўрапейскага саюза распаўсюджваюць у Беларусі інфармацыю антыдзяржаўнай накіраванасці


Аб гэтым заявіў 28 студзеня міністр замежных спраў Уладзімір Макей у час пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД.
"Мы цяпер бачым, што некаторыя паслы, якія прадстаўляюць Еўрапейскі саюз, размяшчаюць у сябе інфармацыю, пасты антыдзяржаўнай накіраванасці. Мы пакуль не рэагуем на гэтыя факты, але адсочваем іх. Будзьце ўпэўнены, што мы дадзім вельмі канкрэтную, прадметную і строгую ацэнку такім фактам", - заявіў Уладзімір Макей.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства звярнуў увагу, што паслы павінны садзейнічаць збліжэнню краін і народаў, развіццю двухбаковага супрацоўніцтва. "Калі пасол адназначна займае лінію, накіраваную супраць улад краіны, у якой ён знаходзіцца, значыць, такі пасол не павінен займаць адпаведную пасаду", - сказаў міністр.

"Ён дадаў, што Беларусь не раз сутыкалася са знешнім умяшаннем ва ўнутраныя справы і спробамі насаджэння ў краіне "дэмакратыі" з боку заходіх партнёраў. "Прадстаўнікі дыпламатычных устаноў, акрэдытаваных тут, не толькі заклікалі да ўдзелу ў акцыях, але і самі ўдзельнічалі ў іх. Зразумела, мы вымушаны былі рэагаваць на такія факты, і вельмі строга. Так будзе і ў далейшым", - падкрэсліў міністр.

Нядаўна падобная сітуацыя адбылася і ў Расіі, калі амерыканскае пасольства апублікавала маршруты пратэстаў.

28 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.01.2021
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:463
 
Ключевые слова:
Цветные революции Беспорядки Гибридная война Посольство Евросоюз Уличные акции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме