https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўрасаюз не лічыць Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам


Пра гэта ў аўторак заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жозэп Барэль падчас выступу ў Еўрапарламенце.
Сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў абмяркоўваецца 15-га верасня ў Еўрапарламенце ў рамках пленарнай сесіі.

"Мы лічым выбары 9 жніўня сфальсіфікаванымі... Мы не прызнаем Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі", - сказаў Жозэп Барэль.

Пры гэтым, кажучы пра Лукашэнку, кіраўнік дыпламатыі ЕС назваў яго першапачаткова прэзідэнтам Украіны, але потым папрасіў прабачэння за сваю памылку.

Спікер асудзіў жорсткія дзеянні ў дачыненні да пратэстуючых і праінфармаваў дэпутатаў аб затрыманні ўсіх членаў прэзідыума Каардынацыйнага савета за выключэннем Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч.

Холад у адносінах

Па словах Барэля, ЕС цяпер вывучае сектары, у якіх адносіны з Беларуссю могуць быць замарожаныя, і настойвае на больш хуткім увядзенні персанальных санкцый, рашэнне па іх дэпутаты павінны прыняць да 25 верасня. Таксама ён падкрэсліў, што неабходна ўзмацніць дапамогу беларускаму грамадству.

Адзначым, раней Кіпр заблакаваў прыняцце санкцый ЕС супраць кіраўнікоў Беларусі, адказных за правядзенне электаральнай кампаніі і гвалт над пратэстоўцамі.

Новыя выбары

Барэль упэўнены, што лепшым вырашэннем палітычнага крызісу ў Беларусі могуць стаць новыя выбары пад эгідай АБСЕ.

"Мы заклікаем беларускія ўлады знайсці выхад з сітуацыі і спыніць рэпрэсіі, запусціць інклюзіўны нацыянальны дыялог. Мы гатовыя падтрымаць любую аўтарытэтны ініцыятыву ў гэтай сферы," - запэўніў ён.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі 9 жніўня. Па афіцыйных дадзеных ЦВК, перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 80,1% галасоў. Пасля абвяшчэння вынікаў у краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту нязгодных з афіцыйнымі вынікамі. Апазіцыя сцвярджае, што вынікі сфальсіфікаваныя, а перамогу на выбарах атрымала Святлана Ціханоўская.

Мінск, 15 верасня 2020
Sputnik
 
Дата публикации:15.09.2020
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:574
 
Ключевые слова:
Евросоюз Выборы в Беларуси Гибридная война Санкции Цветные революции Экспорт демократии ОБСЕ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме